Мінск 21:22

Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх біржавых таргах тыдня

Ілюстрацыйнае фота: Eric Prouzet / unsplash.com

27 сакавіка, Позірк. Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 27 сакавіка 2026 года.

Курс долара знізіўся да 2,9535 рубля (-0,39%; -0,0117), юаня — да 4,2991 за 10 (-0,91%; -0,0396), еўра — да 3,4008 (-0,34%; -0,0115).

Расійскі рубель падаражэў да 3.6674 за 100 (+0,47%; +0,0173).

На адыходзячым працоўным тыдні (23–27 сакавіка) каціроўка долара знізілася на 1,84% (з 3,0088 да 2,9535), еўра — на 1,89% (з 3,4664 да 3,4008), юаня — на 2,36% (з 4,4028 да 4,2991 за 10); расійскага рубля — вырасла на 1,79% (з 3,6029 да 3.6674 за 100).

Беларусь стала лідарам на тэрыторыі былога СССР па патанненні долара ў 2026 годзе, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2025 года і 28 лютага 2026-га.

За два месяцы афіцыйны курс амерыканскай валюты знізіўся на 1,74% (з 2,9027 да 2,8523 рубля).

Падзяліцца: