Коўл на заклік Кацярыны Андрэевай пра вызваленне яе мужа: Працуем над гэтай мэтай

27 сакавіка, Позірк. Злучаныя Штаты Амерыкі прадпрымаюць крокі для вызвалення астатніх палітзняволеных у Беларусі, вынікае з допісу спецпасланніка ЗША па Беларусі Джона Коўла ў сацсетцы Х.
Тэматычны пост у англамоўным акаўнце тэлеканала “Белсат” ён пракаментаваў: “Працуем над гэтай мэтай” (“Working towards that goal”).
У арыгінальным допісе прыведзены словы беларускай журналісткі, экс-палітзняволенай Кацярыны Бахвалавай (Андрэевай), якая падзякавала прэзідэнту Дональду Трампу, Коўлу і іншым прадстаўнікам ЗША за дапамогу ў яе вызваленні. Яна таксама папрасіла дапамагчы вызваліць яе мужа, журналіста Ігара Ільяша і іншых людзей, якія застаюцца за кратамі па палітычных матывах.
19 сакавіка, адразу пасля прыбыцця ў Літву, Бахвалава заявіла, што мае намер актыўна дамагацца вызвалення свайго мужа.
Бахвалава была затрыманая разам з аператарам Дар’яй Чульцовай 15 лістапада 2020 года, калі вяла жывы эфір з месца разгону сілавікамі людзей, што прыйшлі ўшанаваць памяць забітага актывіста Рамана Бандарэнкі (“Плошча перамен” — двор на вул. Чарвякова ў Мінску). Абедзве былі асуджаныя на два гады пазбаўлення волі за “дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак” (у ліпені 2022-га Бахвалаву прызналі вінаватай у “здрадзе дзяржаве” і прыгаварылі да васьмі гадоў пазбаўлення волі, Чульцова ў верасні таго ж года выйшла на волю і з’ехала з краіны).
Пра затрыманне Ільяша стала вядома 22 кастрычніка 2024 года. З публікацый праўладных рэсурсаў вынікала, што падставай для пераследу сталі інтэрв’ю незалежным СМІ. Мужчыну інкрымінавалі арт. 3691 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і ч. 2 арт. 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса.
16 верасня 2025 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў яго да чатырох гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Віну ён не прызнаў.
Па выніках сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, у тым ліку і Андрэеву. З якіх 235 дазволена застацца на радзіме, а 15 было вывезена ў Літву (трое пасля накіраваліся ў Польшчу).
У адказ адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа паабяцала зняць яшчэ частку санкцый (з “Белінвестбанка“, Банка развіцця, Міністэрства фінансаў, “Беларуськалія“, Беларускай калійнай кампаніі).
26 сакавіка ЗША афіцыйна знялі абмежаванні з “Беларуськалія“ і Беларускай калійнай кампаніі (БКК). Акрамя таго, знятыя санкцыі з украінскага “Агроросквіта ” (Кіеў), даччынага прадпрыемства БКК.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


