У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым заехала ў яе
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 28 сакавіка 2026 года ў 20:22
28 сакавіка, Позірк. У 2025 годзе з Грузіі выехала на 442 беларусы больш, чым заехала ў яе, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Нацыянальнай паліцыі, у сферу адказнасці якой уваходзіць памежны кантроль.
Колькасць прыбылых склала 189.894, тых, хто з’ехаў, — 190.336.
Па гэтым паказчыку грамадзяне Беларусі занялі 9-е месца пасля грамадзян Расіі, Турцыі, Арменіі, Ізраіля, Азербайджана, Казахстана, Індыі і Украіны. Замыкаюць дзясятку кітайцы.
У 2024 годзе беларусаў у Грузію заехала на 53 больш, чым выехала з яе (180.284 супраць 180.231) — 7-е месца.
Годам раней, у 2023-м, беларусаў, якія выехалі з Грузіі, было больш на 1.989, чым тых, што заехалі туды (173.382 супраць 171.393), — 8-е месца.
Улады Грузіі, якой кіруе партыя прарасійскага алігарха Бідзіны (Барыса) Іванішвілі, не прынялі ніводнага станоўчага рашэння аб наданні грамадзянам Беларусі статусу ўцекача або гуманітарнага статусу.


- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ трэцім квартале 2026 года з Грузіі выехала на 7 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым заехала ў яе (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
