Лукашэнка павінен атрымаць тры ордары на арышт, лічыць Латушка

29 сакавіка, Позірк. Аляксандр Лукашэнка павінен атрымаць тры міжнародныя ордары на арышт, заявіў намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка падчас вулічнай акцыі да Дня Волі 28 сакавіка ў Варшаве.
12 сакавіка Міжнародны крымінальны суд (МКС) паводле іска Літвы пачаў афіцыйнае расследаванне па факце злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых уладамі Беларусі, нагадаў палітык.
“Я дзякую Літве, я дзякую праваабаронцам, я дзякую сваёй камандзе НАУ за тое, што мы гэта пачалі ў 2023-м годзе. І сёння мы вельмі блізкія да выніку”, — сказаў Латушка.
“Сёння было агучана, што рашэнне аб выдачы ордэра на арышт Лукашэнку будуць выдаваць тры жанчыны, тры суддзі МКС: з Мексікі, з Румыніі і з Беніна”*, — дадаў ён.
Лукашэнка, на яго думку, акрамя патэнцыйнага ордэра МКС пасля ўзгаданага расследавання, павніен атрымаць другі — за “незаконную дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і індактрынацыю іх у ідэях “рускага свету”.
Трэцім патрэбным накірункам міжнароднага пераследу беларускіх уладаў экс-дыпламат назваў адказнасць за наступствы агрэсіі супраць Украіны: “Вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва Беларусі на чале з Лукашэнкам будзе адказваць за акт агрэсіі. Мы будзем працаваць на гэта — каб ён стаў тройчы “ордараносцам”.
Кіраўнік НАУ заклікаў працягваць змагацца, “не спыняцца, не адчайвацца і не адступаць”: “Мы павінны як беларусы сказаць сабе, што мы суб’ект, што мы нацыя, мы народ, мы маем права выказаць сваю волю і вырашыць наш лёс — лёс будучай незалежнай, вольнай, еўрапейскай Беларусі”.
“Мы мацнейшыя за гэтую пачвару і мы кажам ёй, што мы зможам перамагчы”, — сказаў ён, не называючы прозвішча Лукашэнкі.
Прадстаўнік Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Аляксей Дзікавіцкі заклікаў “кожнага патрыёта <…> дадаць сваю іскрынку, каб разгарэлася, узнялося полымя, якое ачысціць <…> Радзіму ад пошасці”.
“Я веру ў моц яднання, але ў яднанне дзеля дасягнення мэтаў, пра якія абвесцілі нашыя продкі ўсяму свету 108 гадоў таму (пры абвяшчэнні БНР. — “Позірк”.), а не выключна дзеля піяру, добрай карцінкі. Таму, акрамя дакладнага разумення, хто і што ёсць ворагам відавочным, трэба асцерагацца пярэваратняў і ў нашых шэрагах”, — заявіў ён, не ўдакладніўшы, каго мае на ўвазе.
На думку дзеяча, неабходна “асцерагацца тых, хто хоча любой цаной прысвоіць сабе <…> эксклюзіўнае права на прадстаўленне інтарэсаў беларускага народа, маргіналізуючы іншых”.
“Трэба станоўча супрацьстаяць спробам манапалізацыі вольнага слова ў тым ліку і тымі, хто нібыта за яго выступае, — дадаў Дзікавіцкі. — Нельга дазволіць весці рэй цынікам і прыстасаванцам, для якіх імітацыя змагання зрабілася спосабам на бязбеднае існаванне. Але асцерагаймася і крыкуноў-правакатараў, якія нічога і ніколі ў справу не ўносяць, акрамя блытаніны і хаосу”.
* Юрыст-міжнароднік Кацярына Дэйкала ў “Фэйсбуку” 28 сакавіка напісала, што “стаў вядомы склад Палаты папярэдняй вытворчасці МУС па сітуацыі Беларусь/Літва”. Яна пералічыла суддзяў: Юлія Мотак (Румынія), Рэнэ Алапіні-Гансу (Бенін) і Сакаро Флорэс Ліера (Мексіка). Прозвішчы ўказаныя на старонцы, прысвечанай расследаванню, на сайце суда.
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


