Мінск 21:11

У Гродне на чыгуначным пераездзе цягнік збіў жанчыну — яна шпіталізавана з цяжкімі траўмамі

Ілюстрацыйнае фота: felipepelaquim / unsplash.com

29 сакавіка, Позірк. На чыгуначным пераездзе паблізу вул. Глухава ў Гродне грузавы састаў збіў 42-гадовую жанчыну, паведамляе УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Інцыдэнт здарыўся 28 сакавіка каля 16:05. Адзначаецца, што пераезд абсталяваны пешаходным пераходам, святлогукавай сігналізацыяй і сістэмай відэаназірання.

“Жанчына ішла ў слухаўках і слухала музыку, з-за чаго не заўважыла і не пачула набліжэння састава. Яна павярнула галаву толькі ў апошні момант, калі цягнік знаходзіўся ў метры ад яе”, — гаворыцца ў паведамленні.

Пацярпелая дастаўлена ў бальніцу з папярэднім дыягназам: адкрытая чэрапна-мазгавая траўма, палітраўма, пералом асновы чэрапа, множныя выцятыя раны галавы, пераломы рэбраў, пнеўматоракс, а таксама закрыты пералом груднога і паяснічнага аддзелаў пазваночніка.

“У цяперашні час праводзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на ўстанаўленне ўсіх абставінаў здарэння”, — адзначылі ва УУС.

Падзяліцца: