Мінск 21:12

У Мінску і яшчэ ў 18 населеных пунктах мінулым днём перапісаны тэмпературныя рэкорды

Ілюстрацыя: "Позірк"

29 сакавіка, Позірк. Дзявяты дзень запар на метэастанцыях краіны абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды, сведчыць праведзены Позіркам параўнальны аналіз аператыўных і даступных архіўных даных Белгідрамета.

28 сакавіка перапісана 19 лакальных максімумаў, у тым ліку ў Мінску (16,5 супраць 16,4 градуса). На 18 з 19 метэастанцый папярэднія рэкорды былі зафіксаваныя 6 гадоў таму, калі краіну накрыла хваля анамальна цёплага для канца сакавіка надвор’я. На адной — у Івацэвічах — папярэдні экстрэмум пратрымаўся 44 гады.

Яшчэ ў трох населеных пунктах — Віцебску, Лідзе і Нарачы — рэкорды цяпла паўтарыліся.

Найцяплей было ў Жлобіне, Лельчыцах і Акцябрскім (усюды 18,7 градуса). Абсалютны рэкорд дня трымаецца з 1903 года (20,4 у Мар’інай Горцы).

29 і 30 сакавіка, паводле прагнозу Белгідрамета, цёплае надвор’е захаваецца. Чакаецца да 18 і 17 градусаў вышэй за нуль адпаведна. 31 сакавіка максімальная тэмпература не перавысіць 10 градусаў. Рэкорд дня 29 сакавіка — 19,7 градуса ў 2007 годзе ў Жлобіне, 30 сакавіка — 23 градусы ў 2024 годзе ў Брэсце.

Больш падрабязнасцяў даступна падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: