Арэндным жыллём забяспечана дзве траціны вайскоўцаў — намеснік міністра абароны

29 сакавіка, Позірк. Дзякуючы ўказу Аляксандра Лукашэнкі № 37 ад 13 лютага 2023 года паспяхова вырашаецца задача забеспячэння вайскоўцаў арэндным жыллём, заявіў у эфіры “Воен ТВ” намеснік міністра абароны па тыле Андрэй Бурдыка.
На момант падпісання ўказа арэндным жыллём было забяспечана каля 25–30% вайскоўцаў, за “два гады з невялікім” гэты паказчык павялічыўся да 60%, сказаў намеснік кіраўніка ведамства.
Паводле яго слоў, у 2026 годзе плануецца давесці ўзровень забеспячэння арэндным жыллём да 70%.
“Практычна ва ўсіх гарнізонах мы забяспечваем арэндным жыллём вайскоўцаў з 2023-га па 2025 год пастаноўкі на чаргу”, — адзначыў чыноўнік.
Паводле згаданага ўказу, арэнднае жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць пры наяўнасці 25 каляндарных гадоў выслугі на ваеннай службе. Пры 20 гадах выслугі жыллё “перадаецца на платнай аснове, з магчымасцю аплаты яго кошту ў растэрміноўку да 15 гадоў”.
Дакумент прадугледжвае і іншыя варыянты далейшага выкарыстання жылля. За тымі, хто мае 20 гадоў выслугі і звольнены ў запас, але не жадае выкупляць арэндную жылплошчу, “захоўваецца права валодання і карыстання гэтым жыллём з магчымасцю падаўжэння дагавора найму да паляпшэння імі жыллёвых умоў”.
Членам сям’і вайскоўца, які загінуў у сувязі з выкананнем службовых абавязкаў, займанае імі арэнднае жыллё будзе перадавацца ва ўласнасць бязвыплатна незалежна ад выслугі гадоў. Калі вайсковец памёр па іншых прычынах, за членамі яго сям’і “захоўваецца права валодання і карыстання арэндным жыллём на ранейшых умовах да паляпшэння імі сваіх жыллёвых умоў”.
Дзеянне дакумента распаўсюджваецца на вайскоўцаў і прыраўнаваных да іх асоб, якія праходзяць службу ў Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, Дзяржпагранкамітэце, Службе бяспекі прэзідэнта, ААЦ, Камітэце дзяржкантролю, цэнтральных апаратах СК і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, а таксама ў арганізацыях, якія ўваходзяць у сістэму дадзеных дзяржаўных органаў або падпарадкаваных ім.
У Беларусі не задзейнічаны цэлы арсенал мер стымулявання рынку арэнднага жылля — часопіс Мінфіна
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


