Мінск 21:12

За два дні да заканчэння збору для вызваленых палітвязняў у BySol пералічана 36% заяўленай сумы

Ілюстрацыя: BySol

29 сакавіка, Позірк. 90.425 еўра сабрана на 12:00 гадзін 29 сакавіка для вызваленых палітвязняў, вынікае з інфармацыі на сайце фонду салідарнасці BySol.

Заяўленая сума збору складае 250 тыс. еўра. Такім чынам, сабрана 36,2% сродкаў.

Пры адкрыцці збору ўвечары 19 сакавіка BySol паведаміў пра намер выплаціць кожнаму вызваленаму па 1 тыс. еўра.

“Гэтыя грошы дапамогуць перажыць першыя тыдні пасля вызвалення: знайсці часовае жыллё, купіць адзенне і лекі, аднавіць дакументы. Збор будзе актыўны да 31 сакавіка 2026 года, пасля чаго мы пачнём выплаты”, — гаворыцца ў паведамленні фонду.

У выніку сустрэчы з амерыканскай дэлегацыяй 19 сакавіка ў Мінску Аляксандр Лукашэнка памілаваў 250 вязняў, з якіх 235 засталася ў Беларусі, а 15 былі вывезеныя ў Літву (некаторыя пасля адправіліся ў Польшчу).

Аб зняцці амерыканскіх санкцый з ААТ “Белінвестбанк”, ААТ “Банк развіцця Рэспублікі Беларусь” і Міністэрства фінансаў паведаміла па выніках перамоў прэс-служба Лукашэнкі.

Падзяліцца: