Мінск 21:12

У жыхара Гродзенскага раёна канфіскавана 10 кг насваю

29 сакавіка, Позірк. Аб канфіскацыі ў 34-гадовага жыхара Гродзенскага раёна 10 кг “некурыльнага тытунёвага вырабу насвай” паведамляе Міністэрства ўнутраных спраў.

“Устаноўлена, што “тавар” мужчына замовіў у суседняй краіне. Частка партыі прызначалася для рэалізацыі, астатняе — для асабістага спажывання”, — адзначае ведамства.

У дачыненні да парушальніка складзены адміністрацыйны пратакол. МУС звяртае ўвагу, што раней мужчына “неаднаразова трапляў у поле зроку міліцыянтаў за аналагічныя дзеянні”.

У паведамленні нагадваецца, што ў Беларусі забароненыя вытворчасць і абарот некурыльных тытунёвых вырабаў, вырабленых з тытуню і шчолачнага кампанента.

Гл. таксама:

У жыхара Жлобіна канфіскавана больш за 5 кг насваю

У гаражы жыхара Мінска выяўлена 660 кг насвая

Падзяліцца: