6-гадовае дзіця загінула ў Барысаўскім раёне — цела знойдзенае ў Бярэзіне

Ілюстрацыйнае фота: Brandon Matich / unsplash.com
30 сакавіка, Позірк. 6-гадовае дзіця загінула ўвечары 29 сакавіка ў Барысаўскім раёне (Мінская вобласць), паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Паводле інфармацыі ведамства, хлопчык разам з бацькамі гасцяваў у сваякоў у вёсцы Навасёлкі. Каля 17:40 ён застаўся ў двары без нагляду.
“Праз некаторы час дарослыя заўважылі яго знікненне і пачалі пошукі. Праз паўгадзіны дзядуля знайшоў дзіця ў рацэ Бярэзіна, за кіламетр ад дома. Медыкі канстатавалі смерць непаўналетняга”, — гаворыцца ў паведамленні.
Следчы разам са спецыялістамі абласнога ўпраўлення Дзяржкамітэта судовых экспертыз агледзеў месца здарэння. Апытаныя відавочцы. Прызначаная судова-медыцынская экспертыза — для “высвятлення дакладнай прычыны смерці”.
Стужка навін
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым аб'ём выдадзеных фізічным асобам крэдытаў паменшыўся, даўгі па пазыках выраслі — даныя НацбанкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць загінулых у ДТЗ у Мінску за год павялічылася ў 1,7 раза (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі 10 дзён запар фіксуюцца тэмпературныя рэкорды (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка


