Ля Сейма Літвы з удзелам Ціханоўскай узняты беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг

30 сакавіка, Позірк. Цырымонія ўзняцця беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга — “сімвала волі і няскоранасці” — адбылася ранкам 30 сакавіка ля Сейма Літвы з удзелам дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
Палітык адзначыла, што з гэтым сцягам Беларусь абвясціла незалежнасць, пад ім у 2020-м годзе беларусы “выходзілі абараняць перамогу на выбарах”.
“Сцяг, які міліцыянты штодня забіралі ў [вядомай грамадскай актывісткі] Ніны Багінскай, а яна штовечара шыла новы, — сказала Ціханоўская. — Сцяг, які быў на плячах Марыі Зайцавай, калі ў 2020-м яе аглушыла міліцэйская граната. І з якім яе, беларускую дабраахвотніцу, у 2025-м пахавалі пабрацімы ва Украіне. Сцяг, які Сцяпан Латыпаў бараніў падчас свайго затрымання на “Плошчы перамен”. Яму прысудзілі восем з паловай гадоў турмы. Днямі Сцяпан ужо трэці раз учыніў спробу самагубства — на знак пратэсту супраць бесчалавечнага абыходжання ў турме”.
Паводле слоў Ціханоўскай, бел-чырвона-белы сцяг нагадвае, што “ёсць іншая Беларусь — несавецкая, нерасійская”, што беларусы — “не роўна рэжым”.
Бел-чырвона-белы сцяг яднае “беларусаў у выгнанні і тых, хто дома”, сказала палітык. “На мінулым тыдні ён лунаў у сотнях гарадоў па ўсім свеце, дзе жывуць беларусы. <…> У суботу мы пранеслі гіганцкі бел-чырвона-белы сцяг па вуліцах Варшавы. У Беларусі сёння такое ўявіць немагчыма. За сцяг караюць гадамі турмы, але ведаю, многія яго сакрэтна захоўваюць дома. І прыйдзе момант, калі мы ўздымем яго над нашымі гарадамі, і ён вернецца на нашы вуліцы”, — сказала дэмлідар.
25 сакавіка дэмакратычна настроеная частка насельніцтва Беларусі святкавала Дзень Волі — гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР) у 1918 годзе.
У Беларусі гэтая дата афіцыйна не адзначаецца. Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года любыя спробы публічна адзначыць Дзень Волі пагражаюць затрыманнямі і судамі, як мінімум паводле адміністрацыйных абвінавачанняў.


- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЁршыкі для ўнітазаў уключаныя ў спіс мэблі для арэнднага жылля, якое выдзяляецца дзяржслужачым у Мінскай вобласціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКолькасць звалак, якія штогод прыбірае лясная ахова, за апошнія пяць гадоў узрасла больш чым на 800Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаМіліцыя Віцебскай вобласці ўслед за Мінскай трэніравалася "спыняць масавыя беспарадкі"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка