Мінск 21:34

Рассельгаснагляд спыніў увоз з Беларусі саджанцаў буякоў

30 сакавіка, Позірк. Аб затрыманні ў пункце фітасанітарнага кантролю “Чырвоны Камень” у Бранскай вобласці (РФ) аўтамабіля, які перавозіў з Беларусі 420 саджанцаў буякоў, паведаміла Федэральная служба ветэрынарнага і фітасанітарнага нагляду (Рассельгаснагляд).

Транспартны сродак пад кіраваннем грамадзяніна Расіі рухаўся 20 сакавіка з Мінскай вобласці ў Арлоўскую вобласць РФ. Пры праверцы высветлілася, што” дакументы, якія пацвярджаюць гатункапрыналежнасць, пасадкавыя якасці, а таксама фітасанітарны сертыфікат на груз, адсутнічаюць”, гаворыцца ў паведамленні.

Лабараторная экспертыза, як паведамляецца, не выявіла ў пасадачным матэрыяле шкодных каранцінных арганізмаў. Нягледзячы на гэта, далейшае перамяшчэнне на тэрыторыю Расіі было спыненае, 27 сакавіка саджанцы вернутыя ў Беларусь.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 10.2 КаАП РФ (парушэнне парадку ўвозу і вывазу падкаранціннай прадукцыі (падкаранціннага матэрыялу, падкаранціннага грузу).

10 сакавіка Рассельганагляд паведаміў, што не дазволіў грамадзяніну Беларусі даставіць у Мінск набытыя ў Маскве каля чатырох тон сухафруктаў і арэхаў.

13 сакавіка паведамлялася аб спаленні дзевяці партый руж, пастаўленых з тэрыторыі Беларусі.

Падзяліцца: