Улады анулююць пашпарты дэпартаваных палітвязняў — праваабаронцы

30 сакавіка, Позірк. Улады ў Мінску анулююць пашпарты палітвязняў, якіх пасля вызвалення дэпартавалі з Беларусі, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Гаворка пра людзей, прымусова вывезеных за мяжу ў верасні і снежні 2025 года.
Адзін з былых палітвязняў (імя не называецца), паведаміў праваабаронцам, што яго пашпарт аказаўся несапраўдным пры праверцы дакумента праз базу на сайце МУС.
Паводле яго слоў, аналагічным чынам аб ануляванні сваіх пашпартоў даведаліся іншыя былыя вязні, дэпартаваныя ў верасні.
“Я думаю, такая сітуацыя абсалютна ва ўсіх, хто выехаў з дакументамі, а гэта каля 20–25 чалавек”, — сказаў мужчына.
Яго пашпарт быў сапраўдны да 2031 года.
Адзначаецца, што ануляваны пашпарт у блогера Дзмітрыя Казлова, якога вывезлі з краіны таксама ў верасні 2025-га. Дакумент дзейнічаў да 2032 года.
Паводле слоў юрыста “Вясны” Святланы Галаўнёвай, “калі правяраеш статус дакумента на сайце МУС, пазначана толькі, што пашпарт несапраўдны, а на якой падставе — не ўдакладняецца”.
“Усе магчымыя падставы прызнання пашпарта несапраўдным пералічаныя ў п. 8 указа “Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь” ад 3 чэрвеня 2008 года № 294. Сярод іх: адсутнасць абавязковых даных, заканчэнне тэрміну, непрыдатнасць для выкарыстання, заява аб страце, змяненне імя, смерць або рашэнне МУС або консульства. Рашэнне МУС або консульства прымаецца ў выпадку выдачы новага пашпарта, выяўлення ілжывых звестак пры афармленні або страты права на карыстанне пашпартам. Адзіная падстава страты права карыстання пашпартам грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — гэта спыненне грамадзянства або адмена рашэння аб яго набыцці”, — сказала Галаўлёва .
Яна выказала здагадку, што пашпарты дэпартаваных палітвязняў былі прызнаныя несапраўднымі на падставе “непрыдатнасці для выкарыстання”.
“Такая фармулёўка звычайна выкарыстоўваецца, калі пашпарт прамок, парваўся або на ім сцерліся асабістыя даныя. Напэўна, гэта крок для афармлення заднім лікам нявыдачы пашпартоў падчас дэпартацый. Пашпарты — гэта бланкі строгай справаздачнасці, яны ляжаць у асабістых справах у калоніях, і з імі трэба нешта рабіць”, — адзначыла юрыст.
Такое “бюракратычнае дзеянне” ўладаў яна назвала “працягам пераследу, яшчэ адным крокам для стварэння ўмоў, калі немагчыма нармальна вярнуцца ў краіну”.
“Гэта можна расцэньваць як адміністрацыйны механізм замацавання ўладамі Беларусі адвольнай дэпартацыі сваіх грамадзян”, — падкрэсліла праваабаронца.
11 верасня 2025 года па выніках чарговых перамоваў Аляксандра Лукашэнкі з дэлегацыяй ЗША быў вызвалены і вывезены з Беларусі 51 палітвязень. Яшчэ адзін, палітык Мікалай Статкевіч, адмовіўся пакідаць краіну, быў зноў затрыманы, вызвалены ў лютым гэтага года пасля перанесенага ў няволі інсульту.
13 снежня мінулага года былі дэпартаваныя пасля вызвалення яшчэ 123 палітвязні.
Шэраг былых вязняў вывезены з Беларусі без пашпартоў. Пры вывазе за межы краіны ім выдалі толькі даведкі аб вызваленні.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПольшча зафіксавала адну спробу незаконнай міграцыі пасля 10 дзён адсутнасці актыўнасці на мяжы з БеларуссюМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаПрэм'ера фільма Андрэя Куцілы “Лісты” пра рэпрэсіі ў Беларусі адбудзецца на Венецыянскім міжнародным фестываліМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія чатыры месяцы штодня фіксуе спробы мігрантаў пранікнуць з Беларусі на яе тэрыторыю (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+



