Рыжанкоў наведвае Аман, дзе адбудзецца першае пасяджэнне сумеснага камітэта па супрацы

1 красавіка, Позірк. Працоўны візіт у Аман міністра замежных спраў Максіма Рыжанкова распачаўся 1 красавіка, вынікае з паведамлення беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Паводле інфармацыі МЗС, на гэты дзень запланаваныя першае пасяджэнне беларуска-аманскага міжурадавага камітэта па супрацы і інвестыцыях, а таксама серыя двухбаковых перагавораў.
Напрыканцы лютага ў Мінску адбылося пасяджэнне “беларускай часткі” гэтай структуры. Тады прадстаўнікі шэрагу міністэрстваў, ведамстваў і арганізацый Беларусі “абмеркавалі актуальны стан двухбаковай супрацы з Аманам у сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, лагістыкі, аховы здароўя, культуры, турызму, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій” ды інш.
Удзельнікі той сустрэчы сфармулявалі “прапановы па канкрэтных мерах для нарошчвання двухбаковай супрацы”, якія плануецца ўзгадніць з прадстаўнікамі Амана на пасяджэнні 1 красавіка ў Маскаце.
З сярэдзіны сакавіка паміж краінамі дзейнічае пагадненне аб бязвізавых паездках грамадзян. Як адзначаў “Позірк”, дакумент вызначае, што беларусы могуць уязджаць у Аман, а аманцы — у Беларусь на падставе нацыянальных пашпартоў на тэрмін да 30 дзён з даты перасячэння мяжы. Пры гэтым агульны тэрмін бязвізавага знаходжання не мае перавышаць 90 дзён на год.
Пагадненне заключанае 6 кастрычніка 2025 года ў Мінску ў прысутнасці Аляксандра Лукашэнкі і султана Амана Хайсама бін Тарыка аль Саіда. Дакумент падпісалі міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў і яго аманскі калега Бадр бін Хамад бін Хамуд аль Бусаідзі.
Лукашэнка наведваў Аман летась напрыканцы лістапада — на пачатку снежня. Яго прэс-служба анансавала сустрэчу з султанам, але пасля не паведаміла, ці адбылася яна.
Папярэдні раз палітык знаходзіўся ў Амане з працоўным візітам у снежні 2024 года. Тады на сустрэчы з султанам ён абмеркаваў “стан і перспектывы развіцця стасункаў”. Лукашэнка заявіў, што Мінск і Маскат створаць “міжўрадавую камісію або камітэт” і выпрацуюць дарожную карту па двухбаковай супрацы.
14 снежня 2024 года паведамлялася, што для грамадзян Беларусі пачала дзейнічаць працэдура спрошчанага ўезду ў Аман. Без візы ў краіне можна было знаходзіцца не больш за 14 дзён. Тады ж стала вядома, што паміж Беларуссю і Аманам будуць наладжаныя прамыя авіязносіны. 1 кастрычніка 2025-га Лукашэнка сваім указам ухваліў праект пагаднення з Аманам аб узаемным скасаванні віз.
19 траўня 2025 года Лукашэнка, прымаючы ў Мінску наследнага прынца, міністра культуры, моладзі і спорту Амана Зеязіна бін Хайсама аль Саіда, заявіў, што Беларусь сярод іншага зацікаўленая ў партовай інфраструктуры гэтай дзяржавы.
Летась 16 чэрвеня Рыжанкоў і аль Бусаідзі па тэлефоне абмеркавалі “шырокае кола пытанняў” двухбаковага ўзаемадзеяння, а таксама міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня.
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па падаражэнні долара ў сакавіку 2026 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 сакавіка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаНа фоне спробаў ЗША падштурхнуць Вільнюс да перамоваў з Мінскам на літоўска-беларускай мяжы расце міграцыйны ціскМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка



