Мінск 17:09

Рассельгаснагляд не дазволіў завезці ў РФ 360 кг беларускіх аўсяных шматкоў

Фота: Рассельгаснагляд

2 красавіка, Позірк. На мяжы з Беларуссю 31 сакавіка быў затрыманы аўтамабіль, які перавозіў у Расію 360 кг аўсяных шматкоў, паведаміла 2 красавіка Федэральная служба па ветэрынарным і фітасанітарным наглядзе (Рассельгаснагляд).

Як вынікае з апублікаванага ведамствам фотаздымку, у аўтамабілі на расійскіх нумарах у Бранскую вобласць спрабавалі завезці аўсяныя шматкі вытворчасці Навабеліцкага камбіната хлебапрадуктаў (Гомель).

Паводле інфармацыі Рассельгаснагляду, груз перавозіўся без неабходнага фітасанітарнага сертыфіката.

Нягледзячы на ​​тое, што экспертыза не выявіла ў шматках “шкодных каранцінных арганізмаў”, прадукцыю далей не прапусцілі — 1 красавіка яна была “вернутая на сумежную тэрыторыю”.

Перавозчык прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Падзяліцца: