Мінск 10:10

У Гомелі знойдзена цела зніклага ў сакавіку мужчыны — ён патануў у возеры

Фота: ТРВОД

3 красавіка, Позірк. Аб выяўленні ў Гомелі 2 красавіка цела мужчыны 1977 года нараджэння паведаміла Рэспубліканскае таварыства ратавання на водах (ТРВОД).

Загінулы знойдзены ў ходзе пошукавых работ, якія праводзілі манеўрана-пошукавая група абласной арганізацыі ТРВОД сумесна з супрацоўнікамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Цела вынята з возера па праспекце Касманаўтаў, гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што мужчына “ў сакавіку сышоў з дому ў невядомым кірунку”.

31 сакавіка паведамлялася пра ўтапленне ў Салігорскім раёне (Мінская вобласць) жанчыны 1945 года нараджэння. Цела загінулай знойдзена ў штучным вадаёме на тэрыторыі прыватнага домаўладання на адлегласці 0,5 метра ад берага.

29 сакавіка паведамлялася пра гібель у Рагачоўскім раёне (Гомельская вобласць) падлетка 2010 года нараджэння. Паводле папярэдняй інфармацыі, днём раней непаўналетні “выйшаў з дому на прагулку і дадому не вярнуўся”.

15 сакавіка паведамлялася, што ў Добрушскім раёне (Гомельская вобласць) патануў мужчына 1965 года нараджэння. Цела вынята з вады ў пасёлку Зарадзвінне.

Падзяліцца: