Лукашэнка заявіў, что Статкевіч хацеў “забіць прэзідэнта”

3 красавіка, Позірк. У жаданні “перавярнуць краіну, забіць прэзідэнта” абвінаваціў Аляксандр Лукашэнка палітыка, які нядаўна выйшаў на волю пасля перанесенага інсульту, экс-палітвязня Мікалая Статкевіча.
Такую заяву Лукашэнка зрабіў, выступаючы 3 красавіка ў Мінску на адкрыцці 42-й гарадской паліклінікі, відэа апублікаваў неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы палітыка.
Разважаючы аб перавагах айчыннай медыцыны Лукашэнка заявіў: “Прыклад таму — Коля Статкевіч. Пасядзеў-пасядзеў на мяжы на лавачцы і дадому вярнуўся. А не вярнуўся б — ужо б пахавалі. Вы (урачы) яго выратавалі нядаўна — інсульт. Адвезлі да [Алега] Румо (узначальвае Мінскі НПЦ хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. — “Позірк”.), там круцілі-круцілі. Там адзіны апарат у краіне, па-мойму (трэба паглядзець, можа, яшчэ пару штук купіць, усякае ж можа быць). Выратавалі мужыка, які падрываў, які хацеў перавярнуць краіну, забіць прэзідэнта”.
“Як смажаны певень дзяўбнуў — пабег да гэтага самага прэзідэнта ў дыктатуру, каб яго выратавалі. Вы яго выратавалі”, — дадаў Лукашэнка, не згадаўшы, пры якіх абставінах 69-гадовы Статкевіч апынуўся на мяжы, чаму не захацеў пакідаць краіну і быў зноў пасаджаны ў турму, адкуль вызвалены з наступствамі інсульту.
Мікалай Статкевіч быў затрыманы ў траўні 2020 года. 14 снежня 2021 года суддзя Мікалай Доля з Гомельскага абласнога суда прыгаварыў палітыка да 14 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах асаблівага рэжыму.
11 верасня 2025 года Статкевіч і яшчэ 51 зняволены былі вызваленыя ў рамках здзелкі паміж адміністрацыяй прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і Аляксандрам Лукашэнкам.
Умовай быў выезд за мяжу. Вызваленых павезлі ў Літву, аднак Статкевіч адмовіўся выконваць умову Лукашэнкі. Некаторы час ён правёў паміж памежнымі пераходамі Каменны Лог (Беларусь) і Мядзінінкай (Літва), пасля чаго вярнуўся на беларускую тэрыторыю. Да лістапада яго лёс і месцазнаходжанне былі невядомыя.
У канцы лістапада праваабаронцы паведамілі, што сваякі Статкевіча атрымалі ліст з МУС, згодна з якім палітвязень “адбывае пакаранне ў адпаведнасці з прысудам ад 14.12.2021”. Пры гэтым дакладнае месцазнаходжанне так і не было названа.
19 лютага 2026 года жонка Статкевіча Марына Адамовіч апублікавала інфармацыю, што яе муж знаходзіцца дома і аднаўляецца пасля інсульту.
Паведамлялася, што пры вызваленні палітыку не вярнулі пашпарт.
Доўгі час у няволі Статкевіч правёў у інфармацыйнай ізаляцыі (інкамунікада), неаднаразова змяшчаўся ў штрафны ізалятар, па меншай меры паўгода правёў у адзіночнай камеры.
20 лютага прэс-сакратар Лукашэнкі Наталля Эйсмант заявіла, што той прыняў рашэнне аб вызваленні Статкевіча “на просьбу сваякоў”.
На распаўсюджаным 25 сакавіка ў тэлеграм-канале Статкевіча відэазапісы з віншаваннем са 108-й гадавінай абвяшчэння БНР бачныя наступствы інсульту, які ён перанёс у зняволенні: экс-палітвязень мае праблемы з вымаўленнем слоў, у яго дэфармаваная левая частка твару.

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВячорка: Наладжваць стасункі трэба з усімі, але прыярытэт — еўрапейскія краіныМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаРыхтуецца мемарандум па ўзаемадзеянні дэмсіл Беларусі з Украінай — ШацілінаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВізіт ва Украіну рыхтуецца, але маюцца лагістычныя складанасці — ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаСхільныя да крэдытнай рызыкі актывы банкаў Беларусі павялічыліся за год на 11,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаКолькасць выпушчаных у Беларусі банкаўскіх картак перавысіла 20,5 млн (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла на 11,4% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ красавіку Латвія спыніла ў 5,4 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь першы кварталМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка


