Мінск 20:20

На выбарах ў КР 4-га склікання зарэгістравана 174 кандыдаты з дзевяці спісаў

Архіўнае фота: "Белсат"

4 красавіка, Позірк. На выбарах у Каардынацыйную раду (КР) 4-га склікання зарэгістравана 174 кандыдаты з усіх заяўленых дзевяці выбарчых спісаў, паведаміла 4 красавіка прэс-служба КР.

Зарэгістраваныя спісы:

  • “Еўрапейскі выбар” — 17 чалавек (лідар — Валер Мацкевіч).
  • “ЗАКОН і Правапарадак” — 12 (Сяргей Макар).
  • Кааліцыя Латушка і Рух “За Свабоду” — 38 (Павел Латушка, Юрый Губарэвіч).
  • Рух “Воля” — 28 (Мікіта Забуга).
  • “Аб’яднаная грамадзянская платформа” — 22 (Мікалай Казлоў).
  • “Ваш Голас” — 19 (Андрэй Колас).
  • “Хопіць баяцца!” — 13 (Таццяна Мартынава).
  • “Наступ” — 13 (Лізавета Пракопчык).
  • Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеяння” — 12 (Юрась Зянковіч).

Варта адзначыць, што на этапе праверкі дакументаў, пра якую КР паведамляла 2 красавіка, гаворка ішла пра 175 прэтэндэнтаў. Параўнальны аналіз паказаў, што адзін чалавек быў выдалены са спісу “Ваш Голас”.

Выбары адбудуцца з 11 па 17 траўня 2026 года. Плануецца запоўніць 80 месцаў.

Падзяліцца: