Мінск 09:57

Ад пачатку года ў Беларусі здарылася больш за 2,5 тыс. пажараў, у іх загінула 246 чалавек

Ілюстратыўнае фота: "Позірк"

7 красавіка, Позірк. Ад пачатку года ў Беларусі здарылася 2.508 пажараў — на 22,8% больш, чым за той жа перыяд 2025-га (2.043), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз аператыўных даных Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

У пажарах загінула 246 чалавек (+20% да паказчыка анаоагічнага леташняга перыяду, калі было 205), траўмавана — 235 (+64,3%; 143). У той жа час выратавана 212 (71%; 124), эвакуявана — 2.277 (-7,4%; 2.459).

За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 6 красавіка да 6:00 7 красавіка) ад агню загінула тры чалавекі: у Мінскай вобласці — 2 (Бярэзінскі і Салігорскі раёны), Гродзенскай — 1 (Лідскі раён).

Падзяліцца: