ЗВР Беларусі зменшыліся, але ўсё яшчэ пакрываюць 3,4 месяца імпарту — ЕАБР

6 красавіка, Позірк. Золатавалютныя рэзервы (ЗВР) Беларусі, нягледзячы на памяншэнне ў сакавіку, усё яшчэ “пакрываюць 3,4 месяца імпарту тавараў і паслуг, што адпавядае міжнароднаму стандарту дастатковасці”, гаворыцца ў штотыднёвым макраэканамічным аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).
Аналітыкі адзначылі, што асноўнай прычынай зніжэння ўзроўню ЗВР, які дагэтуль бесперапынна рос 15 месяцаў, стала “патанненне золата ў складзе рэзерваў на 1,1 млрд долараў праз падзенне коштаў на 11,8% за сакавік”. “Карэкцыя была выкліканая ўмацаваннем долара на фоне росту даходнасці казначэйскіх аблігацый ЗША”, — канстатаваў ЕАБР.
Як паведамляў “Позірк”, на 1 красавіка 2026 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі складалі 15 млрд 242,1 млн долараў у эквіваленце — на 6,9%, альбо на 1 млрд 124,6 млн менш, чым на 1 сакавіка (16 млрд 366,7 млн)
Паводле папярэдніх даных Нацыянальнага банка, манетарнае золата ў структуры ЗВР складае 7 млрд 981,4 млн долараў (-1 млрд. 981,4 млн за месяц; -11,67%), спецыяльныя правы запазычання — 1 млрд 402 млн (-11,9 млн; -0,84%), рэзервовыя актывы ў замежнай валюце — 5 млрд 858,6 млн (-58,5 млн; -0,99%). Рэзервовая пазіцыя ў Міжнародным валютным фондзе і іншыя актывы засталіся ранейшымі — 0,03 млн і 0,1 млн долараў адпаведна.
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два дні Літва зафіксавала больш спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі, чым за папярэднія тры тыдні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–23 кастрычніка 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа два месяцы колькасць вакансій для замежных работнікаў павялічылася ў Беларусі на 22,8% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаГенсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства



