Мінск 15:29

У 2025 годзе колькасць шлюбаў у Беларусі павялічылася, разводаў — зменшылася

Ілюстрацыйнае фота: Vadim Paripa / unsplash.com

8 красавіка, Позірк. У 2025 годзе ў Беларусі заключана 52.044 шлюбы — на 12,5% больш, чым у 2024-м (46.242), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Сярэдні ўзрост тых, хто ўзяў шлюб: 26,7 года для жанчын (без змяненняў у параўнанні з 2024-м), 29 гадоў для мужчын (28,9).

Зарэгістравана 34.813 разводаў (-0.15%; 34.866). Больш за ўсё разводзіліся ў Мінску (7.685 разарваных шлюбаў), Мінскай (5.751) і Гомельскай (5.093) абласцях. Менш за ўсё — у Гродзенскай вобласці (3.692).

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: