Ціханоўская: Лёс Мадуры стаў сур’ёзным ударам для Лукашэнкі

7 красавіка, Позірк. Лёс прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры з’яўляецца напамінам, што “ніводная дыктатура не вечная”, яго арышт амерыканскімі вайскоўцамі стаў “сур’ёзным ударам” для Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў відэазвароце да ўдзельнікаў публічнай дыскусіі “Як разарваць кола дыктатур у Мінску і Каракасе: жаночае лідарства і роля ЗША”.
Мерапрыемства прайшло 7 красавіка ў Англа-амерыканскім універсітэце ў Празе.
На думку Ціханоўскай, Лукашэнка “разумее”, што яго можа чакаць лёс Мадуры.
Усе дыктатуры, падкрэсліла палітык, “бурацца, калі гэтага ніхто не чакае”: “Мы часта не ведаем, як і калі гэта адбудзецца, але павінны быць гатовыя і набліжаць гэты момант. Так, дыктатуры таксама развіваюцца і адаптуюцца. Яны вучацца адзін у аднаго — як Чавес і Мадура вучыліся ў Лукашэнкі і наадварот”.
“Мы, як рухі за свабоду, таксама павінны вучыцца адно ў аднаго. І ўмацоўваць адно аднаго, разам супрацьстаяючы дыктатарам”, — дадала дэмлідар, адзначыўшы, што перш за ўсё варта вучыцца ва Украіны, якая змагаецца за свабоду, дэмакратыю і каштоўнасці, якія “ўсім настолькі дарагія”.

- Эканоміка
- ПалітыкаЗа апошнія двое сутак краіны Балтыі зафіксавалі больш за 220 спробаў пранікнення мігрантаў з тэрыторыі БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка

