У Беларусі ўпершыню акрэдытаваны вайсковы аташэ Мазамбіка

30 красавіка, Позірк. Упершыню ў гісторыі стасункаў з Мазамбікам у Беларусі акрэдытаваны вайсковы дыпламат з гэтай афрыканскай краіны, паведаміла 30 красавіка прэс-служба беларускага Міністэрства абароны.
Адзначаецца, што на сустрэчы першага намесніка начальніка дэпартамента міжнароднай вайсковай супрацы Мінабароны Юрыя Харына з акрэдытаваным аташэ па пытаннях абароны пры амбасадзе Мазамбіка ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) палкоўнікам Педру Ціагу Каува “ўсталяваныя працоўныя кантакты і абмеркаваныя перспектывы ўзаемадзеяння паміж абароннымі ведамствамі дзвюх краін”.
Сцвярджаецца, што “мерапрыемства таксама дазволіла зверыць пазіцыі Мінска і Мапуту па найбольш актуальных праблемах міжнароднай бяспекі”.
Сумесна займацца будаўніцтвам порта ў Мазамбіку прапанаваў 19 лютага ў Мінску Аляксандр Лукашэнка прадстаўніку заходняга суседа гэтай афрыканскай краіны — старшыні Сената Зімбабвэ Мейбл Мемары Чынамонэ (амбасадар Юрый Нікалайчык уручыў даверчыя граматы прэзідэнту Зімбабвэ Эмерсану Мнангагве 30 красавіка).
Варта адзначыць, што інтарэсы Мінска ў Мазамбіку прадстаўляе беларускі амбасадар у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (цяпер пасаду займае Ігар Белы). Паводле даных амбасады ў ПАР, у 2021 годзе тавараабарот Беларусі і Мазамбіка склаў 957,9 тыс. долараў (беларускі экспарт — 742,1 тыс.).
У чэрвені 2025 года Беларусь наведваў міністр сельскай гаспадаркі, навакольнага асяроддзя і рыбалоўства Мазамбіка Раберту Міту Альбіну.
Лукашэнка неаднаразова пацвярджаў гатоўнасць прыняць прэзідэнта Мазамбіка ў Мінску або наведаць Мапуту з афіцыйным візітам для “прадметных перагавораў па ўсім комплексе пытанняў двухбаковага і міжнароднага парадку дня”.
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаМедыянны заробак у траўні быў на 22,9% меншы за намінальны (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка



