МАРГ працягвае знаходзіць пратэрмінаваныя тавары ў сетцы “Белмаркет“
8 красавіка, Позірк. Аб спыненні продажу “звыш 70 кілаграмаў “пратэрміноўкі“ і тавараў сумнеўнай якасці” паведаміла 8 красавіка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).
Новы факт быў выяўлены ў краме сеткі “Белмаркет” у Магілёве па вул. Першамайскай, 160.
Акрамя таго, выяўлена невыкананне абавязковага пераліку тавараў, неналежнае афармленне цэннікаў, адсутнасць інфармацыі аб таварах, парушэнне санітарных нормаў, неналежная выкладка тавараў, якія змяшчаюць выяву дзяржаўных сімвалаў.
Дзейнасць крамы прыпыненая да ліквідацыі парушэнняў.
Праверка аднайменнай гандлёвай сеткі “працягваецца <…> ужо не першы дзень, але парушэнняў менш не становіцца“, гаворыцца ў рэлізе.
“З улікам сістэматычных парушэнняў”, якія выяўляюцца ў гэтай сетцы, “інфармацыя для прыняцця неабходных мер рэагавання” накіраваная ў Магілёўскі гарвыканкам.
У сакавіку паведамлялася, што МАРГ прыпыніў працу адной з крамаў сеткі ў Магілёве, дзе быў выяўлены “шэраг парушэнняў аб гандлі і абароне правоў спажыўцоў“ (так напісана ў арыгінале). Правяраючыя выявілі амаль 90 кг пратэрмінаванай прадукцыі. Таксама на аб’екце парушаліся санітарныя нормы, адсутнічалі цэннікі і неабходная інфармацыя пра асобныя тавары.
20 сакавіка паведамлялася, што ў 80% крам “Белмаркета“ у Мінску ведамства выявіла парушэнні, якія “нясуць пагрозу жыццю і здароўю насельніцтва“.
Гандлёвая сетка налічвае 59 аб’ектаў у розных населеных пунктах (даныя з сайта “Белмаркета“).
1 красавіка МАРГ заявіў аб парушэннях у краме сеткі Green у Гомелі.
У сакавіку ведамства знаходзіла пратэрмінаваныя тавары таксама ў аб’ектах сеткі “Перекресток”.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дэкаду красавіка Латвія спыніла ў 1,5 раза больш спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, чым за ўвесь сакавік (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- ПалітыкаАмбасада Венгрыі ў Мінску адкрые выбарчы ўчастак для галасавання на парламенцкіх выбарах у гэтай краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ мінулыя суткі Латвія зафіксавала рэкордную за сем месяцаў колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗа падзеж жывёлы супраць кіраўнікоў трох сельгаспрадпрыемстваў Гомельскай вобласці распачатыя крымінальныя справыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка


