Мінск 19:30

Акцыі “Чарнобыльскага Шляху” пройдуць пад лозунгам “За незалежную бяз’ядзерную Беларусь”

Акцыя да гадавіны аварыі на ЧАЭС (26 красавіка 2025 года, Варшава)
Фота: "Позірк"

10 красавіка, Позірк. Акцыі за мяжой, прымеркаваныя да 40-годдзя катастрофы на ЧАЭС, пройдуць пад лозунгам “За незалежную бяз’ядзерную Беларусь”, паведамляе прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай па выніках паседжання аргкамітэту “Чарнобыльскага Шляху”.

У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі офіса Ціханоўскай, экалагічных арганізацый, беларускай дыяспары.

Мэтай названа “вызначэнне агульнага паслання і фарматаў правядзення акцый” і іх каардынацыя “ў розных гарадах свету”.

26 красавіка ў Вільнюсе, як паведамляецца, адбудзецца “памятны забег”, прысвечаны ліквідатарам наступстваў аварыі на АЭС. Сімвалічнай прабежкай удзельнікі “ўшануюць памяць герояў з Беларусі, Украіны і Літвы — тых, хто тушыў пажары, праводзіў дэзактывацыю тэрыторыяў і будаваў саркафаг, ахвяруючы сваім здароўем і жыццём”.

“Час мінуў — пагроза засталася. Улада ў Беларусі такая ж безадказная і непадсправаздачная грамадству, як і тады. Гэта абсалютна непрымальна”, — адзначаецца ў паведамленні. 

У 39-ю гадавіну чарнобыльскай аварыі дэмакратычныя сілы Беларусі патрабавалі спыніць і вывесці з эксплуатацыі Беларускую АЭС “як небяспечную і непатрэбную” і вярнуць краіну да без’ядзернага нейтральнага статусу. Такія пункты ўтрымлівала рэзалюцыя мітынгу 26 красавіка 2025 года ў Варшаве.

Збудаванне Беларускай АЭС ля Астраўца (Гродзенская вобласць) завяршылася ўвосені 2023 года — паводле расійскага праекта, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў “Расатам”. Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі — з 13 траўня 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзеныя ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.

Плануецца ўзвесці трэці блок на ёй. Улады не выключаюць будаўніцтва другой АЭС.

На беларускую тэрыторію, верагодна, перамешчаная тактычная ядзерная зброя Расіі,

26 красавіка 1986 года здарылася найбуйнейшая ў гісторыі чалавецтва тэхнагенная катастрофа — аварыя на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Нягледзячы на ​​тое, што АЭС месціцца ва Украіне, больш за 70% радыенуклідаў, якія вызваліліся ў выніку разбурэння рэактара чацвёртага энергаблока, асела ў Беларусі.

З 2023 года беларускія акцыі, прымеркаваныя да гадавіны катастрофы на ЧАЭС, праходзяць у розных краінах і арганізуюцца беларусамі за мяжой.

Паміж Чарнобылем і вайной. У чарговую гадавіну катастрофы на ЧАЭС для беларусаў няма аптымістычных сцэнароў

39 гадоў таму, 26 красавіка 1986 года, "мірны атам" сур'ёзна выйшаў з-пад кантролю чалавецтва, абраўшы сваёй асноўнай ахвярай адну з 15 рэспублік таталітарнай дзяржавы СССР. Дзяржава спыніла сваё існаванне праз 68 месяцаў пасля гэтага, пакінуўшы Беларусь сам-насам з наступствамі Чарнобыльскай …
Падзяліцца: