Беларусь і Паўночная Карэя дамовіліся супрацоўнічаць у галіне адукацыі

11 красавіка, Позірк. Абмен і супраца ў галіне адукацыі “садзейнічае ўмацаванню повязі ды лепшаму ўзаемаразуменню” бакоў, гаворыцца ў пагадненні паміж профільнымі міністэрствамі Беларусі і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі аб супрацы ў галіне адукацыі, падпісаным 26 сакавіка ў Пхеньяне.
Дакумент, апублікаваны 11 красавіка на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, прыняты на 5 гадоў. Пасля заканчэння гэтага тэрміну пагадненне будзе аўтаматычна падоўжанае, калі які-небудзь бок не пажадае яго скасаваць, папярэдне паведаміўшы пра гэта іншаму боку.
Згодна з тэкстам дакумента, Беларусь і Паўночная Карэя дамовіліся “ажыццяўляць абмен і супрацу ў галіне адукацыі”, “заахвочваць кантакты паміж установамі і супрацоўнікамі ў гэтай галіне”.
Адзначаецца, што бакі будуць “супрацоўнічаць у ажыццяўленні розных відаў абмену, уключаючы накіраванне дэлегацый, акадэмічныя абмены, удзел у адукацыйных мерапрыемствах”; “садзейнічаць супрацы ў галіне вышэйшай адукацыі”, “заахвочваць абмен інфармацыяй па пытаннях развіцця сістэмы адукацыі і садзейнічаць распаўсюду інфармацыі пра гісторыю і культуру” адзін аднаго.
КНДР — адна з самых закрытых краін свету. Знаходзіцца пад санкцыямі Савета бяспекі ААН.
Напрыканцы мінулага месяца Аляксандр Лукашэнка наведваў Паўночную Карэю. 26 сакавіка па выніках яго перагавораў са старшынёй Дзяржаўных спраў КНДР Кім Чэн Ынам падпісаны дагавор аб сяброўстве і супрацы паміж краінамі. Лукашэнка запрасіў Кім Чэн Ына ў Беларусь.
У красавіку стала вядома, што Беларусь адкрые амбасаду ў Паўночнай Карэі да 1 жніўня 2026 года.
7 красавіка амбасадар КНДР у Беларусі Чы Гён Су ўручыў копіі даверчых грамат міністру замежных спраў Максіму Рыжанкову, а 10 красавіка арыгіналы — Лукашэнку.
Чы Гён Су стаў другім амбасадарам сваёй краіны, акрэдытаваным у Мінску не па сумяшчальніцтве. Першым быў Зу Зэн Бон, які ўручыў граматы Лукашэнку ў лістападзе 2020 года. Да гэтага амбасадары КНДР акрэдытоўваліся ў Беларусь па сумяшчальніцтве з Масквы.
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваУ кожным восьмым транспартным сродку, які прайшоў тэхагляд, выяўленыя няспраўнасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегальных мігрантаў на пачатку верасня ў 1,8 раза вышэйшая, чым на пачатку жніўняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаСтрахавыя арганізацыі Беларусі за сем месяцаў 2026 года сабралі на 10,2% больш унёскаў, чым за той жа леташні перыядМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы спадзяемся, што наступная група палітвязняў будзе вызваленая ў бліжэйшыя тыдніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства



