Пад варту ўзята не менш за 184 фігуранты “справы беларускага Гаюна” — праваабаронцы

12 красавіка, Позірк. Праваабарончы цэнтр “Вясна “мае пацверджаную інфармацыю пра як мінімум 184 узятых пад варту фігурантаў “справы Беларускага Гаюна” (маніторынг вайсковай актыўнасці ў Беларусі, у тым ліку расійскай арміі).
12 красавіка праваабаронцы ў чарговы раз адзначылі, што агульная колькасць затрыманых значна большая.
“Суды па “справе Гаюна” адбываюцца літаральна кожны дзень — з пачатку года ў “спіс экстрэмістаў” МУС дадалі 278 чалавек, асуджаных за “садзейнічанне экстрэмізму”. Пераважная большасць з гэтых людзей праходзяць менавіта па “справе Гаюна”, — паведамляе ”Вясна”.
Паводле звестак праваабаронцаў, у асноўным фігурантам справы прызначаюць “хатнюю хімію” (абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. — “Позірк”.), але “вядома і пра выпадкі, калі людзей пазбаўляюць волі”.
3 сакавіка “Вясна” паведамляла пра 183 пацверджаных фігурантаў гэтай справы.
28 ліпеня 2025 года праваабаронцы заяўлялі, што затрымана не менш за 33 чалавекі, 7 жніўня — 38, 18-га — 40, 27-га — 53; 7 верасня — 61, 29-га — 78; 13 кастрычніка — 88, 17-га — 106, 28-га — 111; 1 лістапада — 115, 11-га — 122, 25-га — 124, 17 снежня — 127, 12 студзеня 2026 года — 162, 19 студзеня — 163, 3 лютага — 175.
Большасць фігурантаў гэтай справы мужчыны. У віну ставіцца арт. 3614 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Праект “Беларускі Гаюн” быў створаны пасля поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў 2022 годзе. Спыніў працу 7 лютага 2025 года, неўзабаве пасля таго, як невядомыя атрымалі доступ да чат-бота, дзе “збіралася інфармацыя ад людзей”.
“Мы не ведаем, які аб’ём даных мог быць выпампаваны за той час, пакуль у старонняга акаўнта быў доступ. Я хачу адразу сказаць, што ў гэтай сітуацыі спрацавала чалавечая памылка, і гэтая памылка была маёй”, — заяўляў тады заснавальнік праекту блогер Антон Матолька.
Ён папярэдзіў пра пагрозу для людзей, якія дасылалі ў бот інфармацыю. Некаторыя з іх эмігравалі.
У чэрвені мінулага года Гродзенскі абласны суд завочна прыгаварыў Матольку да 20 гадоў пазбаўлення волі за “шэраг наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці”.
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах, гарадскім транспарце і перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з лістапада мінулага года колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка



