Мінск 18:37

Беларуская праваслаўная абшчына ў Варшаве выпусціла альбом велікодных песень на роднай мове

Ілюстрацыя: фэйсбук-старонка праваслаўнай абшчыны капліцы Святога Рыгора Перадзе

12 красавіка, Позірк. Альбом велікодных песень на беларускай мове выпусціла да свята Уваскрэсення Хрыстова праваслаўная абшчына беларусаў капліцы Святога Рыгора Перадзе.

Альбом называецца “Праваслаўны Вялікдзень”, у яго ўвайшло 36 песень.

Альбом даступны на платформах Spotify, Apple Music і “Ютуб”.

На старонцы суполкі ў “Фэйсбуку” паведамляецца пра збор сродкаў на стварэнне да канца 2027 года нотных зборнікаў для набажэнстваў. Адзначаецца, што сабраныя грошы будуць накіраваныя таксама на аплату працы музыкаў, тэхнічную апрацоўку твораў у электронны варыянт, музычную і тэкставую рэдактуру, вёрстку і дызайн зборнікаў і інш.

“У будучыні ўсе ноты, створаныя праз зборы, будуць выкладзеныя анлайн для ўсеагульнага карыстання”, — гаворыцца ў тлумачэнні да збору.

Абшчына капліцы Святога Рыгора Перадзе належыць да Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. З 2023 года праводзіць службы ў Варшаве на беларускай мове.

Падзяліцца: