Ціханоўская “з нецярпеннем” чакае ад лідара апазіцыі, якая перамагла на выбарах у Венгрыі, сумеснай працы па “ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы“

12 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская павіншавала лідара венгерскай апазіцыйнай партыі “Ціса” Петара Мадзьяра з перамогай на парламенцкіх выбарах.
“З нецярпеннем чакаю сумеснай працы па ўмацаванні свабоднай, мірнай і адзінай Еўропы, пабудаванай на дэмакратыі, вяршэнстве права і волі народа”, — гаворыцца ў пасланні.
На выбарах у Дзяржаўны сход, якія прайшлі 12 красавіка, “Ціса“ набірае канстытуцыйную большасць, завяршаючы такім чынам 16-гадовае праўленне партыі “Фідэс“ прэм’ер-міністра Віктара Орбана, які праводзіў, асабліва ў апошнія гады, антыеўрапейскую, антыўкраінскую, прарасійскую палітыку. Напярэдадні выбараў былі апублікаваныя запісы тэлефонных перамоваў, як сцвярджаецца, Орбана з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і міністра замежных спраў Венгрыі Петара Сіярта з расійскім калегам Сяргеем Лаўровым. Са зместу гутарак вынікала, што Будапешт гатовы ўсяляк садзейнічаць Маскве ў прасоўванні яе інтарэсаў.
Яўка выбаршчыкаў стала рэкорднай — амаль 80%.
На ўчастку для галасавання ў венгерскай амбасадзе ў Мінску яўка была 100-працэнтнай: у выбарах ўзялі ўдзел усе 17 зарэгістраваных выбаршчыкаў, вынікае з інфармацыі Нацыянальнай выбарчай камісіі Венгрыі.
Парламент краіны абіраецца паводле змяшанай сістэмя: 93 з 199 дэпутатаў — па партыйных спісах, 106 — па аднамандатных акругах.
Венгрыя як член Еўрасаюза фармальна падтрымлівае санкцыі ЕС супраць беларускіх уладаў, аднак прадстаўленая ў Беларусі на ўзроўні надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара (найвышэйшы ўзровень дыпламатычнага прадстаўніцтва) — разам з членам ЕС Славакіяй, дзе прэм’ер-міністрам з’яўляецца прарасійскі настроены Роберт Фіца.
Кіраўнік МЗС Венгрыі Сіярта наведваў Мінск не менш за чатыры разы (у лістападзе 2023 года, маі і кастрычніку 2024-га, верасні 2025-га). Падчас апошняга візіту ў інтэрв’ю тэлеканалу “Беларусь 1 “ён заявіў, што санкцыі ЕС “нашкодзілі больш Еўропе і еўрапейскай эканоміцы, чым Беларусі ці Расіі”.
У жніўні 2025 года, віншуючы прэм’ер-міністра Орбана і прэзідэнта Томаша Шуёка (мае абмежаваныя паўнамоцтвы) з нацыянальным святам Венгрыі — Днём Святога Іштвана. Аляксандр Лукашэнка выказаў меркаванне, што Мінск і Будапешт здольныя “зрабіць сумесны ўнёсак ва ўмацаванне рэгіянальнай бяспекі, ролі міжнароднага права і ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці”.
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах, гарадскім транспарце і перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з лістапада мінулага года колькасць спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства



