За няпоўныя два тыдні на аб’ектах АПК згарэла 107 т саломы

13 красавіка, Позірк. У выніку пажару ў полі ля Горак (Магілёўская вобласць) знішчана 7 тон саломы, паведамляецца ў сутачнай зводцы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паводле інфармацыі ведамства, узгаранне тарпы (20х30 м, ураджай 2025 года) адбылося ўвечары 12 красавіка.
За апошнія 13 дзён гэта трэці такі выпадак. Раней МНС паведаміў пра два пажары на аб’ектах аграпрамысловага комплексу ў Мінскай вобласці.
4 красавіка тарпа саломы (15х50 м, ураджай 2024 года) гарэла ў полі ля вёскі Бродаўка (Барысаўскі раёна), у выніку чаго знішчана 60 т гэтага рэсурсу. 31 сакавіка — салома пад навесам (25х105 м, пабудова 1975 года; прадукцыя ўраджаю 2024-га) у вёсцы Узляны (Пухавіцкі раён), знішчана 40 т рэсурсу.
МНС паведамляла, што 22 сакавіка ў Слуцкім раёне (Мінская вобласць) згарэла 20 т саломы ў рулонах, а 16 сакавіка ў Баранавіцкім раёне (Брэсцкая вобласць) — 193 т.
Пажары на аб’ектах АПК робяць немалую шкоду сельгаспрадпрыемствам. Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных МНС, у 2025 годзе пацярпела або было знішчана сама меней 53 адзінкі тэхнікі. Гэта на 27,4% менш, чым за 2024 год (мінімум 73). Сёлета зафіксаваныя тры такія выпадкі.

- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за тры месяцы выраслі ў 2,1 разы ў гадавым выражэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ першым квартале 2026 года найбольш падаражэлі паездкі на прыгарадных аўтобусах, гарадскім транспарце і перасылка лістоў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


