Ціханоўская выступіць на пасяджэнні падкамітэта па міжнародных правах чалавека ніжняй палаты парламента Канады

13 красавіка, Позірк. Святлана Ціханоўская 13 красавіка па відэаканферэнцсувязі выступіць на пасяджэнні падкамітэта па міжнародных правах чалавека пастаяннага камітэта па замежных справах і міжнародным развіцці Палаты абшчын (ніжняй палаты) парламента Канады.
“На гэтых парламенцкіх слуханнях Святлана Ціханоўская будзе асноўным дакладчыкам“, — паведаміў “Позірку” галоўны дарадца беларускага дэмакратычнага лідара Франак Вячорка.
Ціханоўская прадставіць агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі.
Запланаваныя таксама выступленні чатырох экспертаў: Габрыэль Бардаль (дацэнт кафедры паліталогіі ўніверсітэта Сент-Ан, лаўрэат канадскай даследчай стыпендыі ў галіне жаночага руху, дэмакратыі і ўлады ў франкамоўных краінах), Монікі Ле Рой (навуковы супрацоўнік Манрэальскага інстытута глабальнай бяспекі), Кевіна Дэво (юрыст, эксперт у сферы парламентарызму і палітычных партый) і Леслі Кэмпбэла (аналітык-кансультант у сферы міжнароднай падтрымкі дэмакратыі, былы кіраўнік праграм развіцця дэмакратыі на Блізкім Усходзе і ў Паўночнай Афрыцы Нацыянальнага дэмакратычнага інстытута, ЗША).
Ціханоўская наведвала Канаду ў лістападзе 2022 года, красавіку 2024-га і лістападзе 2024-га.
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за тры месяцы выраслі ў 2,1 разы ў гадавым выражэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства



