За тыдзень беларускім бязвізам скарысталася 4 тыс. еўрапейцаў

13 красавіка, Позірк. З 6 па 13 красавіка ў бязвізавым парадку ў Беларусь заехала 4.014 жыхароў еўрапейскіх краін (тыднем раней — 5.479), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
За апошні тыдзень у Беларусь прыбыло 1.555 грамадзян Літвы (1.727), 957 грамадзян і неграмадзян Латвіі (1.738), 768 грамадзян Польшчы (896), 734 грамадзяніны іншых еўрапейскіх дзяржаў са спісу пашыранага бязвізу (1.118).
З сярэдзіны вясны 2022 года Беларусь наведала 1.305.555 жыхароў Еўропы. З Латвіі прыбыло 418.020 замежнікаў, Літвы — 679.540, Польшчы — 142.162. У рамках пашыранага бязвізу для 35 еўрапейскіх дзяржаў з сярэдзіны лета 2024-га ў Беларусь заехала 65.833 чалавекі.
Для жыхароў Літвы і Латвіі бязвізавы рэжым дзейнічае з 15 красавіка 2022 года, Польшчы — з 1 ліпеня таго ж года, яшчэ 35 краін Еўропы — з 19 ліпеня 2024-га.
9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна.
Пашыраны бязвіз тычыцца жыхароў Андоры, Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Ватыкана, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Грэцыі, Даніі, Ірландыі, Ісландыі, Іспаніі, Італіі, Кіпра, Люксембурга, Ліхтэнштэйна, Мальты, Манака, Нарвегіі, Нідэрландаў, Партугаліі, Паўночнай Македоніі, Румыніі, Сан-Марына, Славакіі, Славеніі, Фінляндыі, Францыі, Харватыі, Чэхіі, Швейцарыі, Швецыі і Эстоніі.
Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх.
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаПродажы "БелДжы" на рынку РФ за тры месяцы выраслі ў 2,1 разы ў гадавым выражэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка



