Мінск 14:06

У студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў

Ілюстрацыя: AbsolutVision / pixabay.com

13 красавіка, Позірк. Знешнегандлёвы абарот інвестыцыйных тавараў у Беларусі ў студзені — лютым 2026 года склаў 1 млрд 324,4 млн долараў — на 1,1% больш, чым за першыя два месяцы 2025-га (1 млрд 310,4 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Экспарт склаўся на ўзроўні 603,2 млн долараў (604,1 млн; -0,1%), імпарт — 721,2 млн (706,3 млн; +2,1%). Адмоўнае сальда — 118 млн (годам раней было -102,2 млн; рост на 15,5%).

Інвестыцыйныя тавары — тавары, што выпускаюцца за кошт інвестыцыйнага капіталу і служаць мэтам замены, абнаўлення, якаснага паляпшэння асноўных сродкаў.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: