Мінфін павялічвае цэны на скупку золата і памяншае — на срэбра і плаціну
13 красавіка, Позірк. Цэны на каштоўныя металы ў вырабах і ломе, якія скупляюцца ў фізічных асоб, зменяцца пастановай Міністэрства фінансаў ад 2 красавіка № 16.
Як паведамляецца, дакумент уступіць у сілу пасля яго публікацыі на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Анансавана павышэнне цэн на скупку золата, зніжэнне — на срэбра і плаціну.
Цэны на золата павялічацца на 3,41% за 1 грам: 375 пробы — да 152,53 рубля (цяпер 147,5), 500 — 203,37 (196,66), 583 і 585 — 237,94 (230,09), 750 — 305,06 (294,99), 900 — 366,07 (353,99), 916 — 372,57 (360,28), 950 — 386,4 (373,65), 958 — 389,66 (376,8).
Кошт вырабаў і лому з срэбра, якое скупляецца ў грамадзян, знізіцца: 750 пробы — да 4,76 (5,43; -12,34%), 800 — 5,07 (5,79; -12,44%), 875 — 5,55 (6,34; -12,46%), 916 — 5,81 (6,63; -12,37%), 925 — 5,86 (6,7; -12,54%), 960 — 6,09 (6,95; -12,37%).
Плаціна 950 пробы стане танней на 14,58% — 163,44 (191,33).
Папярэдні раз цэны на каштоўныя металы ў такім выглядзе былі павялічаныя па ўсіх пазіцыях з 31 студзеня пастановай Мінфіна ад 22 студзеня № 4.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія 11 дзён запар фіксуе больш спробаў незаконнага пераходу мяжы, чым іншыя суседнія з Беларуссю краіны ЕСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — лютым адмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі вырасла да 118 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПрамысловая прадукцыя ад пачатку 2026 года падаражэла на 2% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка



