За суткі на пажарах загінула 5 чалавек, ад раней атрыманых апёкаў памерла 87-гадовая пенсіянерка

17 красавіка, Позірк. Пяць чалавек загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя суткі, вынікае са зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (МНС).
16 красавіка здарыўся пажар у нежылым доме ў горадзе Клімавічы (Магілёўская вобласць), загінуў мужчына 1969 года нараджэння.
У той жа дзень пажар здарыўся ў кватэры жылога дома ў Гомелі, дзе былі выяўленыя загінулыя гаспадар і яго жонка 1961 і 1958 г.н. Гарэла таксама кватэра ў Барысаве (Мінскай вобласці), знойдзены труп мужчыны 1983 г.н.
17 красавіка ў 02:36 у МНС паступіла паведамленне аб пажары ў жылым доме ў вёсцы Замошша (Асіповіцкі раён Магілёўскай вобласці). На месцы знойдзеная загінулая жанчына 1952 г.н.
Таксама паведамляецца, што раніцай 16 красавіка стала вядома пра смерць пенсіянеркі 1939 г.н. у бальніцы ад апёкаў, атрыманых 4 красавіка ў выніку загарання адзення пры распальванні газавай пліты ў кватэры ў Рэчыцы (Гомельская вобласць).
Такім чынам колькасць загінулых ад пажару ў сутачнай зводцы склала шэсць.
За суткі таксама ліквідаваныя адзін лясны пажар на плошчы 0,01 га і 11 загаранняў травы і кустоў на агульнай плошчы 1,791 га.
Паводле звестак МНС, агулам з пачатку года ў Беларусі адбылося 2.662 пажары (годам раней — 2.236, +19%), у тым ліку 16 — за мінулыя суткі. Траўмавана 246 чалавек (155, +58,7%), 262 загінула (217, +20,7%).
5 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі нагляду і прафілактыкі галоўнага ўпраўлення нагляду і прафілактыкі МНС Дзяніс Жукоўскі заявіў, што рост колькасці пажараў і загінулых ад іх людзей звязаны з “анамальна нізкімі тэмпературамі, якія рэгістраваліся ў студзені і пачатку лютага“.
- ЭканомікаУ "Беллегпраме" назвалі вытворчасць спецадзення і абутку новай нішай для галіновых прадпрыемстваўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 3 чэрвеня 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа чатыры месяцы ў Беларусі было звольнена на 7,9% работнікаў больш, чым нанята (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаЗапазычанасць юрыдычных асоб па крэдытах вырасла за год на 11,6% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаІмпартаёмістасць ВУП у першым квартале скарацілася на 7,3 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

