Латвія зафіксавала рэкордную за апошні год сутачную колькасць спробаў нелегальнай міграцыі з Беларусі

Сталіца Латвіі Рыга
Фота: "Позірк"
19 красавіка, Позірк. Рэкордную за апошні год колькасць спробаў незаконнага пераходу з тэрыторыі Беларусі — 134 — зафіксавала 18 красавіка Дзяржаўная памежная ахова Латвіі, сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз масіву яе аператыўных звестак.
Больш спробаў апошні раз адзначалася летась 1 траўня — 148.
Трохзначная колькасць спроб незаконнага пераходу беларуска-латвійскай мяжы мігрантамі з трэціх краін рэгістравалася 16 разоў на працягу 342 дзён, якія прайшлі з таго часу.
Сярод суседніх краін Еўрасаюза Латвія застаецца найбольш папулярным кірункам у нелегалаў, якія спрабуюць трапіць у ЕС праз беларускую тэрыторыю: 1.099 спробаў пранікнення з пачатку красавіка, 1.414 — з пачатку года.
Стужка навін
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа мяжы з Літвой працягнуўся рост актыўнасці нелегальных мігрантаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа пяць гадоў рэнтабельнасць продажаў у Беларусі знізілася з 8,2% да 6,9%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
