У ПАСЕ заклікалі Мінск адмяніць смяротнае пакаранне

22 красавіка, Позірк. Прыняць крокі для адмены прымянення смяротнага пакарання заклікалі Мінск удзельнікі дэбатаў “На шляху да ўсеагульнай адмены смяротнага пакарання пры любых абставінах” 22 красавіка ў Страсбургу (Францыя) у рамках вясновай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).
Як адзначыла падчас дэбатаў прадстаўнік Нідэрландаў у ПАСЕ і генеральны дакладчык па пытанні адмены смяротнага пакарання Гала Велдхун, праект адпаведнай рэзалюцыі заклікае ЗША і Японію неадкладна ўвесці мараторый і распачаць неабходныя крокі для адмены смяротнага пакарання на заканадаўчым узроўні. Паводле яе слоў, “аналагічны заклік звернуты да беларускага рэжыму”.
Паводле слоў прадстаўніка Украіны Аляксея Ганчарэнкі, “прама тут, на нашым кантыненце, ёсць краіна пад назвай Беларусь, дзе людзей забіваюць сёння”.
“У іх ёсць смяротнае пакаранне. Яны забіваюць людзей. І нічога не адбываецца. Многія з прадстаўленых тут краін нават не ўвялі санкцыі супраць Беларусі. Яны паціскаюць рукі Аляксандру Лукашэнку, яго прадстаўнікам і гэтак далей”, — падкрэсліў украінскі дэпутат.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ Грузіі затрыманы беларус з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку 2026 года колькасць спробаў незаконнага пранікнення мігрантаў з Беларусі ў ЕС перавысіла 15 тыс. — аналізМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную з пачатку жніўня актыўнасць мігрантаў — аналіз (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства


