Нелегальная міграцыя ажыццяўляецца з ведама беларускіх службаў — памежнае ведамства Літвы

27 красавіка, Позірк. Нелегальная міграцыя будзе працягвацца да тае пары, пакуль яна прымальная для беларускага боку, заявіў 27 красавіка прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Літвы Гедрус Мішуціс, каментуючы зафіксаваны напярэдадні сутачны рэкорд спробаў мігрантаў незаконна трапіць у краіну з тэрыторыі Беларусі.
“Тут — арганізаваная міграцыя, і яна ажыццяўляецца з ведама беларускіх службаў, — цытуе партал навін Delfi спікера САДМ. — Падзеі паказваюць, што ў Беларусі шмат нелегальных мігрантаў”.
За мінулыя суткі, 26 красавіка, Літва зафіксавала 50 спробаў мігрантаў незаконна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі. Праведзены “Позіркам” аналіз штодзённых даных САДМ паказаў, што гэта рэкордная сутачная колькасць за 177 дзён (больш была толькі 31 кастрычніка 2025 года — 63).
Літва “не будзе імкнуцца да збліжэння з Беларуссю”, пакуль Мінск не прадэманструе “добрую волю”, заявіла 22 красавіка прэм’ер-міністр гэтай балтыйскай дзяржавы Інга Ругінене. Паводле яе слоў, Вільнюс чакае ад Мінска “доўгатэрміновых рашэнняў” па пытаннях паветраных шароў з кантрабандай, нелегальнай міграцыі і грузавікоў, захраслых у Беларусі.
З вясны 2021 года на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца міграцыйны крызіс, які ўлады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія накіроўваюцца ў Еўрасаюз праз Беларусь, бо тых туды нібыта “паклікалі”, а сам ЕС “душыць” Мінск санкцыямі.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛатвія зафіксавала рэкордную за 985 дзён сутачную колькасць спробаў пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаДоля ў ВУП інвестыцый у асноўны капітал ніжэй за парог эканамічнай бяспекі — Інстытут эканомікі НАНМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ЭканомікаНабытая за бюджэтныя сродкі маёмасць гадамі ляжыць на складзе — Мінфін пра праверкі ў МінскуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства


