Анджэй Пачобут: Я папрасіў гарантыі, што мне дазволяць вярнуцца ў Беларусь

28 красавіка, Позірк. Вызвалены і вывезены ў Польшчу беларускі журналіст Анджэй Пачобут заявіў пра жаданне вярнуцца ў Беларусь. Аб гэтым са спасылкай на экс-палітвязня паведаміла Gazeta Wyborcza.
Паводле слоў журналіста, пасля вызвалення ён спачатку адмовіўся ехаць у Польшчу. “Я папрасіў гарантыі, што мне дазволяць вярнуцца. Яны прывялі чыноўніка з Адміністрацыі прэзідэнта і патэлефанавалі польскаму часоваму паверанаму ў справах. Я спытаўся, ці магу я вярнуцца ў Беларусь. Ён пацвердзіў гэта. Беларускія чыноўнікі таксама пацвердзілі гэта“, — цытуе журналіста партал wp.pl.
Адзначаецца, што Пачобут увесь час падкрэслівае сваё жаданне вярнуцца ў Беларусь. Першым пытаннем, з якім ён звярнуўся да прэм’ер-міністра Дональда Туска, які прыбыў на мяжу, было менавіта пытанне аб вяртанні, гаворыцца ў публікацыі. Кіраўнік польскага кабінета адказаў, што Пачобут “вольны чалавек і вырашае сам“.
“Ён усім кажа, што хоча вярнуцца ў Беларусь, бо беларускія палякі не могуць заставацца без абароны”, — адзначаецца ў артыкуле.
Пачобут таксама паведаміў, што перад вызваленнем яго пабудзілі ў тры гадзіны ночы: “Мне сказалі, што мяне пераводзяць [у іншае месца зняволення]. Добра, я думаў, што патраплю ў турму строгага рэжыму ў Магілёве, і нават радаваўся гэтаму, бо ўмовы там былі лепшыя, чым у Наваполацку. Але я здзівіўся, калі мне сказалі забраць свае рэчы“.
Паводле слоў Пачобута, ён “два гады жыў з адкрытым акном”: “Зімой, летам. А ў адзіночнай камеры [дзе правёў 167 дзён] у мяне нічога не было. Я спаў на дошках”.
Паведамляецца, што ў зняволенні журналіст страціў 19 кілаграмаў: калі яго перавялі ў 2023 годзе ў наваполацкую калонію, ён важыў 93 кг, зараз — 74.
Пачобут адзначыў, што да затрымання ён шмат размаўляў з актывістамі з ліку польскай меншасці ў Беларусі: “Яны казалі, што рэжым Лукашэнкі не даруе ім іх польскую ідэнтычнасць. Я не магу іх пакінуць”.
Аб вызваленні і вывазе з Беларусі ў Польшчу журналіста, актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута стала вядома 28 красавіка. Ён быў у ліку асуджаных, якіх Польшча ды іншыя дэмакратычныя краіны вызвалілі ў рамках абмену з Беларуссю і РФ па схеме “пяць на пяць“.

- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаДзве траціны жыхароў беларускіх гарадоў лічаць сябе еўрапейскай нацыяй — даследаванне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваМінулая вясна была на 1,5 градуса цяплейшай за норму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЛета 2026 года на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца цяплей за норму з дэфіцытам ападкаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства

