Ціханоўская і Пашынян другі раз за паўгода правялі перамовы
4 траўня, Позірк. Пра сустрэчу Святланы Ціханоўскай з прэм’ер-міністрам Арменіі Ніколам Пашынянам 4 траўня на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці (ЕПС) у Ерэване паведаміла прэс-служба дэмакратычнага лідара.
Таксама палітык сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі Араратам Мірзаянам.
Перамовы з Пашынянам і кіраўніком армянскага МЗС Ціханоўская назвала “важным знакам таго, што стасункі паміж дэмакратычнай Беларуссю і Арменіяй выходзяць на новы ўзровень”.
Ціханоўская і Пашынян сустракаліся таксама 30 кастрычніка 2025 года на палях Форуму міру ў Парыжы.
Як паведамляў “Позірк“, напярэдадні візіту дэмлідара ў Арменіі на запыт Мінска быў затрыманы і затым вызвалены беларускі палітуцякач, які прыбыў з Грузіі.
Арменія пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Нікола Пашыняна, які прыйшоў да ўлады ў 2018 годзе пасля пратэстаў супраць ранейшых кіраўнікоў краіны, узяла курс на збліжэнне з Еўрасаюзам.
Пры гэтым у апошнія гады стасункі паміж Мінскам і Ерэванам значна пагоршыліся. Прычынай таму стаў апошні карабахскі ваенны канфлікт з Азербайджанам (першая фаза — канец 2020-га, другая — канец 2023-га), у выніку якога непрызнаная Нагорна-Карабахская Рэспубліка, якую падтрымлівала Арменіяй, спыніла існаванне, а тэрыторыі перайшлі пад кантроль Баку.
Гл. таксама:
МЗС раскрытыкаваў заяву спікера парламента Арменіі, які параўнаў Беларусь з расійскай губерняй
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Бяспека, Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Грамадства
- ЭканомікаМінфін прапануе скасаваць для нерэзідэнтаў забарону на эмісію карпаратыўных валютных аблігацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаБюджэт Мсціслаўскага раёна, які мяжуе з Расіяй, на дзве траціны залежыць ад датацый — даныя выканкамаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка

