6 траўня ў Беларусі перакрыты тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны

6 траўня, Позірк. Тэмпературны рэкорд дня 72-гадовай даўніны перакрыты ў Беларусі 6 траўня, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу аператыўных і архіўных звестак Белгідрамета.
А 15 гадзіне ў Лельчыцах паветра прагрэлася да 30,1 градуса цяпла. Ранейшы максімум — 29,4 градуса ў Брэсце — быў зафіксаваны 6 траўня 1954 года.
Дакладнае значэнне новага рэкорду стане вядомае пасля 22 гадзін.
Напярэдадні, 5 траўня, экстрэмумы былі перапісаныя на 18 метэастанцыях краіны — больш чым на траціне агульнай колькасці станцый, архіў якіх даступны.
Два рэкорды трымаліся з 1954 года — у Пінску (29,2 градуса супраць 27,4) і Жыткавічах (28,9 супраць 28,1), тры — з 1970-га — у Жлобіне (29,4 супраць 27,1), Магілёве (28,6 супраць 27,5) і Бабруйску (27,7 супраць 26,9).
За апошнія тры дні (3-5 траўня), паводле падлікаў “Позірку“, зафіксавана 30 рэкордаў цяпла.
Згодна з прагнозам Белгідрамета, у бліжэйшыя трое сутак чакаецца кантраснае надвор’е: 7 траўня — ад 16 да 30 градусаў, 8-га — ад 9 да 26, 9-га — ад 9 да 21. Найхаладней будзе на паўночным захадзе, найцяплей/найгарачэй — на паўднёвым усходзе.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ першай палове 2026 года з дзяржпадтрымкай пабудавана амаль на траціну менш жылля для маючых патрэбу, чым годам ранейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаЗа апошні год запасы прадукцыі на складах беларускіх прадпрыемстваў выраслі на 1,5%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа апошнія пяць дзён суседнія краіны ЕС зафіксавалі больш за 400 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі, з пачатку ліпеня — больш за 1,5 тыс.Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаГрузінская паліцыя склала пратакол на беларускага праваабаронцу Рамана Кісляка, які вымушана жыве ў Тбілісі без дакументаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства


