Выбаркам КР на пазапланавым пасяджэнні абмяркуе магчымасць пераносу выбараў па меркаваннях бяспекі

10 траўня, Позірк. Як стала вядома “Позірку”, выбарчая камісія Каардынацыйнай рады (КР) на пазапланавым пасяджэнні 10 траўня абмяркуе магчымасць пераносу выбараў чацвёртага складу.
Прычынай з’яўляюцца пытанні бяспекі ўдзельнікаў галасавання.
Раней выданне “Наша Ніва” паведаміла, што кампанія Sumsub, адказная за верыфікацыю выбаршчыкаў (праверку пашпартных даных, фота і інш.), “уяўляе сабой даволі скандальную арганізацыю”.
Паводле даных “НН”, Sumsub заснаваная ў 2015 годзе “трыма братамі Северухінымі”, якія сцвярджаюць, што маюць грамадзянства Ізраіля. Пры гэтым офісы кампаніі раней знаходзіліся ў Расіі.
“Пасля пачатку вайны кампанія заявіла, што спыніла дзейнасць у Расіі і Беларусі”, — гаворыцца ў публікацыі.
Адзначаецца, што цяпер Sumsub “пазіцыянуе сябе як брытанскую”, аднак невядома, “хто ў рэальнасці кантралюе кампанію”.
“Акрамя таго, у пачатку 2026 года кампанія пасля публікацый на хакерскіх форумах вымушана была прызнаць, што амаль паўтара года — з 2024 года — у яе сістэме былі трэція асобы, што ў выніку прывяло да кампраметацыі даных карыстальнікаў, у прыватнасці, іх імёнаў”, — адзначае СМІ.
Выбары ў КР чацвёртага склікання прызначаныя на 11–17 траўня 2026 года, пройдуць у анлайн-рэжыме, плануецца запоўніць 80 месцаў. Зарэгістраваныя 174 кандыдаты, якія ўвайшлі ў дзевяць выбарчых спісаў.
Лібер: Рэжым марнуе вялікія грошы на барацьбу з выбарамі ў Каардынацыйную раду
- ЭканомікаЗа 10 месяцаў 2026 года найбольш падаражэлі ікра ласосевых, USB-назапашвальнікі і запалкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаУ кастрычніку Літва надала статус уцекача чатыром грамадзянам БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС паводле росту цэн на прадукцыю горназдабыўной прамысловасці (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа 10 месяцаў 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася амаль на 3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2019 па 2025 год колькасць работнікаў сельгасарганізацый скарацілася больш як на 18% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗ пачатку лістапада Латвія і Літва зафіксавалі амаль 400 спробаў пранікнення мігрантаў з Беларусі, на польскай мяжы спакойнаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+


