Украінскі камандуючы Броўдзі зноў звярнуўся да Лукашэнкі — парэкамендаваў “прыглядацца да перспектыў”

17 траўня, Позірк. Па выніках начной атакі дронаў на аб’екты ў Маскве і Маскоўскай вобласці камандуючы Сіламі беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі з пазыўным “Мадзяр” звярнуўся да Аляксандра Лукашэнкі.
“Масква з гэтага часу ніколі не спіць”, — напісаў военачальнік у сваім тэлеграм-канале (больш за 535 тыс. падпісчыкаў).
“Версія 17.05, шанцы зраўняліся: ануляваны аднабаковы абанемент спакойнага жыцця на Патрыках і ваколіцах”, — дадаў ён.
У сваім паведамленні Броўдзі звярнуўся да Лукашэнкі словамі: “Юстас — Алексу Рыгоравічу: важна, як увайсці ў патрэбную размову, але яшчэ важней мастацтва выхаду з яе”.
“Лукашэнка, прыглядайся да перспектыў”, — заявіў камандуючы.
Аб’екты ў Маскве і Маскоўскай вобласці падвергліся нападу ўкраінскіх дронаў у ноч на 17 траўня. Расійскія ўлады заявілі аб збіцці больш за 100 БПЛА, гібелі трох чалавек і больш за 10 параненых.
Раней паведамлялася, што абломкі дрона ўпалі на тэрыторыі аэрапорта Шарамецьева (Масква). Праз гэта 17 траўня адмяняюцца рэйсы паміж Шарамецьевам і Мінскам.
16 траўня Броўдзі прыгразіў Лукашэнку адплатай за пропуск расійскіх ударных дронаў праз Беларусь.
“Мінскі гаўляйтэр Лукашэску! — напісаў ён у сваім тэлеграм-канале. — Мы фіксуем пралёт кожнага без выключэння “Шахеда”, які накіроўваецца ва Украіну, скарыстаўшыся калідорамі Беларусі, кожную без выключэння тваю фрыкцыю і хістанне мілітарнага адцення”.
“Ты можаш колькі заўгодна круціць вусы на камеру і хлусіць свайму запалоханаму народу пра “нейтралітэт”, але твае канечнасці ўжо па самыя плечы ў крывавай юшцы забойстваў грамадзянскіх украінцаў. Трэк наступны: калідор для забойцаў = саўдзел = каса (адплата. — “Позірк”.), — падкрэсліў “Мадзяр”.
13 траўня Паветраныя сілы УСУ паведамілі, што Расія правяла маштабную атаку беспілотнікамі, выкарыстоўшы тэрыторыю Беларусі і Малдовы для пралёту ўдарных БПЛА ў бок Украіны”.
15 траўня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі па выніках нарады з кіраўніцтвам структур сіл абароны напісаў у сваім тэлеграм-канале, што ўкраінская выведка фіксуе спробы “пераканаць [Лукашэнку] далучыцца да новых расійскіх агрэсіўных аперацый”. Яму, як сцвярджалася, стала вядома пра планы аперацый “па кірунках на поўдзень і на поўнач ад тэрыторыі Беларусі — альбо супраць Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку ва Украіне, альбо супраць адной з краін НАТО”.
“Украіна мае дэталі размовы паміж Расіяй і Беларуссю. Украіна, безумоўна, будзе абараняць сябе і сваіх людзей, калі Аляксандр Лукашэнка памыліцца і вырашыць падтрымаць яшчэ і гэты расійскі намер. Даручыў нашым сілам абароны і бяспекі Украіны ўзмацніць адпаведны кірунак і прадставіць план нашага рэагавання”, — напісаў Зяленскі.


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

