На выбарах у Каардынацыйную раду 4-га склікання прагаласавала 2.113 чалавек (дапоўнена)

19 траўня, Позірк. На выбарах у Каардынацыйную раду (КР) 4-га склікання прагаласавала 2.113 чалавек, пра гэта было абвешчана 19 траўня на паўдзённай прэс-канферэнцыі пасля завяршэння прыёму галасоў.
З дзевяці зарэгістраваных для ўдзелу ў выбарах спісаў у новы склад КР, паводле папярэдніх звестак, трапляюць прадстаўнікі васьмі.
Галасы размеркаваліся наступным чынам:
- Кааліцыя Латушкі і рух “За свабоду” (лідары — Павел Латушка, Юрась Губарэвіч) — 893 галасы, атрымана 34 мандаты;
- “Еўрапейскі выбар” (Валерый Мацкевіч) — 295 галасоў, 11 мандатаў;
- Рух “Воля” (Мікіта Забуга) — 220 галасоў, 8 мандатаў;
- “Наступ” (Лізавета Пракопчык) — 204 галасы, 8 мандатаў;
- “Аб’яднаная грамадзянская платформа” (Мікалай Казлоў) ’— 143 галасы, 6 мандатаў;
- “Хопіць баяцца!” (Таццяна Мартынава) — 135 галасоў, 5 мандатаў;
- “Ваш Голас” (Андрэй Колас) — 110 галасоў, 4 мандаты;
- Блок беларускіх палітычных зняволеных “Беларусы дзеянні” (Юрый Зянковіч) — 89 галасоў, 4 мандаты.
Блок “ЗАКОН і Правапарадак” (Сяргей Макар) атрымаў 25 галасоў і ў КР не прайшоў.
Канчатковыя вынікі, калі не паступіць заяў аб абскарджанні, будуць падведзеныя 22 траўня.
Выбары ў КР мусілі распачацца 11 траўня ў 22:00 (тут і далей — паводле мінскага часу), аднак старт быў сарваны магутнай DDoS-атакай. Паўнавартасна працэс распачаўся 12 траўня ў 12:00. У сувязі з гэтым выбаркам КР працягнуў перыяд галасавання да 12:00 19 траўня (першапачаткова меўся скончыцца 17 траўня ў 23:59).
У выбарах КР 3-га склікання (адбыліся 25–27 траўня 2024 года) узялі ўдзел 6.723 чалавекі.
- Грамадства
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 5 кастрычніка — 29 лістапада 2026 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць настаўнікаў у Беларусі за пяць гадоў скарацілася на 13,3 тыс. (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ Беларусі працягвае павялічвацца колькасць вакансій для замежных работнікаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаДля Еўропы цяпер час захоўваць вернасць каштоўнасцям, а не падпарадкоўвацца інтарэсам бізнесу, лічыць ЦіханоўскаяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаЦіханоўская: Мы хацелі б, каб пасля заканчэння эпохі Лукашэнкі ў Беларусі развіваўся прыватны бізнесМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаЦіханоўская: Мы хочам, каб Беларусь стала такой, як сённяшняя Іспанія, — свабоднай, дэмакратычнай і моцнай еўрапейскай краінайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаБарэль: Рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ў 1994 годзе і працягваюцца дагэтульМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Бяспека, Грамадства


