Намеснік кіраўніка МЗС Беларусі на пляцоўцы АБСЕ адмаўляў абарончы характар НАТО — без аргументаў
20 траўня, Позірк. “Хоць нас заходнія апаненты пастаянна пераконваюць у абарончай прыродзе НАТО, мы ўсё часцей пераконваемся ў адваротным“, — заявіў намеснік міністра замежных спраў Беларусі Ігар Сякрэта на круглым стале “Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы: разам у імя ўмацавання міжнароднага міру і стабільнасці“ 19 траўня ў Вене.
Мерапрыемства на пляцоўцы АБСЕ прайшло ў рамках расійскага старшынства ў АДКБ.
Пры гэтым Сякрэта, мяркуючы па тэксце выступу ў анлайн-фармаце, апублікаванаму прэс-службай МЗС, не прывёў аргументаў свайму тэзісу. Ён толькі абвінаваціў неназваных удзельнікаў АБСЕ ў “пачуцці ўсёдазволенасці“ і “пагардзе прынцыпамі непадзельнасці бяспекі“, што, паводле сцвярджэння дыпламата, справакавала “найглыбейшы крызіс не толькі архітэктуры еўрапейскай бяспекі, але і ўсёй сістэмы міжнародных стасункаў”.
“З-за нястрымнага імкнення ўстанавіць НАТО-цэнтрычны светапарадак страховачныя механізмы АБСЕ па мерах умацавання даверу і прадухілення канфліктаў не спрацавалі“, — сказаў Сякрэта.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.
Міністэрства абароны Беларусі 18 траўня паведаміла пра пачатак трэніроўкі вайсковых частак баявога ўжывання ядзернай зброі і ядзернага забеспячэння. Было заяўлена, што вучэнні праводзяцца ў “інтарэсах павышэння гатоўнасці Узброеных сіл да ўжывання сучасных сродкаў паражэння, у тым ліку спецыяльных боепрыпасаў“.
19 траўня Мінабароны РФ абвясціла аб пачатку трохдзённых вучэнняў, у рамках якіх сярод іншага будуць адпрацоўвацца “пытанні сумеснай падрыхтоўкі і прымянення ядзернай зброі, размешчанай на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь“.
- Палітыка
- Грамадства
- ЭканомікаЗа год запасы прампрадукцыі на складах выраслі на 1,7%, за пяць гадоў — больш чым удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУ студзені — ліпені з дзяржпадтрымкай пабудавана ў 1,6 раза менш жылля, чым годам раней (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваБольш за 300 беларускіх школ пераходзяць на працу ў аўтаматызаванай сістэме "Электронная школа“Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Навіны Германіі, ПалітыкаБеларускія ўлады не прымаюць пярэчанні ФРГ на рашэнне аб закрыцці мінскага офіса Народнага саюза Германіі па догляду за ваеннымі магіламі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНа сайце Нацбібліятэкі пасля публікацыі “Позірку“ выправілі тэрытарыяльную прыналежнасць Турава (фотафакт)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка


