Украіна ўзмацняе меры бяспекі на тэрыторыях, якія мяжуюць з Беларуссю і РФ

21 траўня, Позірк. Комплекс узмоцненых захадаў бяспекі ў паўночных абласцях праводзяць у мэтах выканання рашэння прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага Служба бяспекі Украіны і іншыя падраздзяленні Сіл абароны, паведаміла СБУ раніцай 21 траўня.
Названыя меры, як заяўляецца, “з’яўляюцца беспрэцэдэнтнымі па колькасці прыцягнення сіл і сродкаў на тэрыторыях, якія мяжуюць з Расіяй і Беларуссю, і будуць дзейсным стрымліваючым фактарам для любых агрэсіўных дзеянняў або аперацый ворага і яго саюзніка”.
Адпаведную працу каардынуе Антытэрарыстычны цэнтр пры СБУ, у ёй удзельнічаюць таксама Нацыянальная паліцыя, Узброеныя сілы, Нацыянальная гвардыя і Дзяржаўная памежная служба.
Комплексныя меры прадугледжваюць “маштабныя папераджальныя дзеянні ў сферах контрвыведніцкай і контрдыверсійнай абароны на тэрыторыі Чарнігаўскай, Кіеўскай, Жытомірскай, Валынскай і Ровенскай абласцей”.
У першую чаргу праца адпаведных груп будзе накіраваная на “недапушчэнне пранікнення ворага ў прыгранічныя раёны, здзяйснення дыверсійна-тэрарыстычных праяў, вядзення падрыўной і выведвальнай дзейнасці, а таксама іншых ваенных злачынстваў”.
Будзе ажыццяўляцца ўзмоцненая праверка грамадзян, якія знаходзяцца на тэрыторыі рэалізацыі мер бяспекі, праводзіцца агляд тэрыторыі і асобных памяшканняў для пошуку забароненых да абароту прадметаў.
20 траўня на пасяджэнні вайсковай стаўкі было падрабязна абмеркавана, “што цяпер адбываецца на кірунку Беларусь — Бранская вобласць“, паведаміў у звароце да суграмадзян пасля мерапрыемства прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
Паводле яго сцвярджэння, “менавіта адтуль расіяне разглядаюць сцэнары дадатковых нападаў на Украіну — супраць паўночных рэгіёнаў, <…> Чарнігаўска-Кіеўскага кірунку”.
Украінскі прэзідэнт дадаў, што робяцца прэвентыўныя крокі “як у дачыненні да Беларусі, так і ў дачыненні да асобных частак Расіі, адкуль зыходзіць пагроза“.
Раней паведамлялася, што на пасяджэнні стаўкі прэзідэнт Украіны даручыў МЗС “падрыхтаваць дадатковыя мерапрыемствы ў дыпламатычным уплыве ў дачыненні да Беларусі“, якую Крэмль “можа выкарыстоўваць для пашырэння вайны“.
Мінск падтрымлівае Маскву ў развязанай ёю ў лютым 2022 года поўнамаштабнай вайне супраць Украіны. Напад пачаўся ў тым ліку з беларускай тэрыторыі.

- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВіцэ-спікер Сейма Літвы: Беларусь — яшчэ адзін ключ да дэмакратычнай, стабільнай і мірнай будучыні рэгіёна і ўсёй ЕўропыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаБеларус-палітуцякач звярнуўся ў польскую пракуратуру ў сувязі з размяшчэннем яго асабістых звестак у мясцовым тэлеграм-каналеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Грамадства, ПалітыкаІнстытут пагранічнай службы навучае кіраванню БПЛАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства


