МУС праводзіць у Магілёве вучэнні з “выбухамі і стрэламі”

26 траўня, Позірк. Пра правядзенне 26 і 27 траўня ў Магілёве комплексных камандна-штабных вучэнняў па “праверцы гатоўнасці падраздзяленняў да дзеянняў у асаблівых умовах” паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Як адзначаецца, “адзін з этапаў вучэнняў адбудзецца на тэрыторыі Лядовага палаца спорту (вул. Гагарына, 1)”. “Паблізу аб’екта могуць быць чутныя гукі выбухаў і стрэлаў. Хвалявацца не варта”, — папярэдзіла ведамства.
На дні манеўраў з 10:00 да 16:00 будзе перакрыты рух транспарту па вуліцы Гагарына (ад Пушкінскага праспекта да бульвара Нескароных — у раёне заезду на паркоўку гандлёвага цэнтра “Е-Сіці”), вуліцы Дзям’яна Беднага (ад вул. Гагарына да вул. Севастопальскай), завулку Крайнім.
Кіроўцам рэкамендавана “загадзя планаваць маршрут руху і выбіраць альтэрнатыўныя шляхі”.
Падобныя вучэнні МУС праводзіла 23 і 24 красавіка ў Віцебску. Тады паведамлялася, што міліцыя адпрацоўвала “спыненне масавых беспарадкаў”, у тым ліку “з блакаваннем дарог і барыкадамі”, а таксама “пошук і затрыманне каардынатараў пратэстаў”.
Намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС Міхаіл Бедункевіч у сакавіку заяўляў, што “пратэстнай масы” ў Беларусі сёння “практычна няма”, аднак “маюцца асобы, якія альбо засвяціліся ў дэструктыўных дзеяннях, альбо аказвалі дапамогу замежным радыкальным ініцыятывам, перадаючы інфармацыю”.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія рэжым Аляксандра Лукашэнкі разгарнуў пасля брутальнага падаўлення пратэстаў, выкліканых фальсіфікацыяй выбараў 2020 года і жорсткасцю сілавікоў, не спыняюцца дагэтуль.
Улады практычна бесперапынна праводзяць вучэнні, трэніроўкі, зборы сілавікоў і войска на фоне поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны.

- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка

