У войску Беларусі праходзяць трохдзённыя вучэнні тылавікоў

26 траўня, Позірк. Камандна-штабныя вучэнні з органамі вайсковага кіравання, злучэннямі, вайсковымі часцямі і арганізацыямі тылавога забеспячэння Узброеных сіл праходзяць 26–28 траўня, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны.
Манеўры, якімі кіруе намеснік міністра — начальнік тылу УС Андрэй Бурдыка, прысвечаныя “кіраванню тылавым забеспячэннем войскаў (сіл) у аперацыі УС па крызісным рэагаванні”.
Мэтай вучэнняў названае “дасягненне і падтрыманне неабходнага ўзроўню навучанасці службовых асоб усіх узроўняў, які дазваляе ім аператыўна вырашаць задачы тылавога забеспячэння аперацыі УС па крызісным рэагаванні”.
У манеўрах таксама возьмуць удзел ваеннаабавязаныя, прызваныя з запасу.
Чакаецца, што будзе выкананы комплекс мерапрыемстваў па “падвышэнні жывучасці аб’ектаў, вайсковых часцей і арганізацый тылу”.
Згодна з інфармацыяй Мінабароны, усе практычныя мерапрыемствы будуць адпрацоўвацца і праводзіцца на аб’ектах тылу ўпершыню.
Напярэдадні ведамства абвясціла пра пяцідзённыя зборы з афіцэрамі-аператарамі УС (25–29 траўня).
“Асаблівая ўвага будзе нададзеная інжынернаму забеспячэнню злучэнняў і вайсковых часцей, арганізацыі забеспячэння малалікіх падраздзяленняў, якія дзейнічаюць у адрыве ад галоўных сіл, тактычнай медыцыне паводле досведу правядзення СВА”, — гаворыцца ў паведамленні.
Улады практычна бесперапынна праводзяць вучэнні, трэніроўкі, зборы сілавікоў і войска на фоне поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, якую маскоўскі і мінскі рэжымы называюць “спецыяльнай ваеннай аперацыяй (СВА)”.

- Грамадства, ЭканомікаДзяржслужба занятасці аднавіла публікацыю даных аб колькасці вакансій для замежнікаў, яна працягвае расці (падрабязней)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаУ студзені — жніўні Беларусь лідзіравала ў ЕАЭС толькі па адным з сямі асноўных паказчыкаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаПатрабаванні Нацбанка да органаў дзяржкіравання павялічыліся за верасень на 0,1% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа дзевяць месяцаў 2026 года цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства

