Сабраная ўся сума на рэабілітацыю Аляксандра Мілінкевіча

29 траўня, Позірк. Сума, запытаная на рэабілітацыю ў Варшаве палітыка і грамадскага дзеяча Аляксандра Мілінкевіча, сабраная, паведаміла яго жонка Іна Кулей.
“На сайце, дзе адбываецца збор, паказчык 82%, але ахвяраванні прыходзілі і на пададзеную спасылку PayPal, на нумар рахунку ў еўра і, па просьбах ахвярадаўцаў, прыватна праз blik (польская сістэма мабільных плацяжоў. — “Позірк”.)”, — напісала яна на сваёй старонцы ў “Фэйсбуку”.
Паводле слоў Кулей, пасля пераліку агульнай сумы ў польскую нацыянальную валюту выйшла 100% патрэбнага — амаль 120 тыс. злотых. Таму збор на старонцы zrzutka.pl будзе закрыты 31 траўня. Зараз праз сайт сабрана больш за 99,5 тыс. злотых, ахвяраванне зрабіў 761 чалавек.
“Нашая сям’я неверагодна ўдзячная кожнаму хто дапамог фінансава, хто ставіў спасылку ў сябе ў сацсетках, хто напісаў цёплыя словы падтрымкі. Шчыра дзякуем тым СМІ, якія пашырылі інфармацыю”, — напісала Кулей.
Жонка палітыка адзначыла, што абавязкова будзе паведамляць аб тым, як “дапамога спрыяе вяртанню Аляксандра да здароўя”.
Раней “Позірк” паведамляў, што дзве траціны сумы было сабрана літаральна за суткі.
З просьбай да грамадства аказаць фінансавую дапамогу Мілінкевічу яго жонка звярнулася 26 траўня.
На сваёй старонцы ў “Фэйсбуку” Кулей адзначыла, што наступствы аперацыі, якую палітыку зрабілі 25 лістапада 2025 года, “аказаліся не такімі, як мы ўсе спадзяваліся”.
25 лістапада 2025 года Кулей паведаміла, што муж трапіў у рэанімацыю ў вельмі цяжкім стане. Перад гэтым палітык перанёс аперацыю па стэнтаванні соннай артэрыі, якая на 80% была перакрытая тромбам. Пасля яго выдалення і аднаўлення крывацёку ў Мілінкевіча рэзка ўзняўся ціск. Палітык быў уведзены ў медыкаментозны сон, каб арганізм не марнаваў сілы на рухі.
Пазней ён быў пераведзены ў аддзяленне інтэнсіўнай тэрапіі.
78-гадовы Аляксандр Мілінкевіч — пазаштатны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай, канцлер Вольнага беларускага ўніверсітэта. Кандыдат ад аб’яднаных дэмакратычных сілу на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. У 2006-м уганараваны прэміяй імя Сахарава.
У вясковым доме Мілінкевіча ў Гродзенскай вобласці ў снежні 2023 года адбыўся вобшук.
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць дзяцей у Беларусі з 2000 года скарацілася на велічыню, якая перавышае насельніцтва Гомеля (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- ПалітыкаЗ пачатку траўня суседнія краіны ЕС зафіксавалі 2.345 спробаў нелегальнага пераходу мігрантаў з тэрыторыі Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка



