Мінск і Браціслава ўзгаднілі “крокі па ўмацаванні палітычнага ўзаемадзеяння”, сцвярджае МЗС Беларусі

29 траўня, Позірк. “Канкрэтныя крокі па далейшым умацаванні палітычнага ўзаемадзеяння”, у тым ліку “працяг дыялогу на розных узроўнях і рэалізацыя сумесных праектаў” былі ўзгодненыя 28 траўня ў Мінску на “чарговым раундзе” беларуска-славацкіх палітычных кансультацый.
Паводле інфармацыі МЗС Беларусі, кансультацыі прайшлі на ўзроўні намесніка міністра Ігара Сякрэты і палітычнага дырэктара Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славакіі Марціна Кача.
Заяўлена, што “сустрэча прайшла ў давернай атмасферы”, бакі змаглі “комплексна абмеркаваць стан і перспектывы беларуска-славацкай супрацы ў палітычнай, гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай сферах”. Суразмоўцы таксама “абмяняліся думкамі па актуальных пытаннях міжнароднага парадку дня”, адзначае прэс-служба беларускага знешнепалітычнага ведамства.
МЗС Славакіі пра гэтую сустрэчу не паведамляе.
Славакія раней была паслядоўным крытыкам рэжыму ў Мінску. Беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская некалькі разоў наведвала гэтую краіну, сустракалася з папярэднім славацкім прэзідэнтам Зузанай Чапутавай (кадэнцыя завяршылася 15 чэрвеня 2024 года), членамі ўрада.
Аднак увосені 2023 года на парламенцкіх выбарах у Славакіі перамагла левацэнтрысцкая партыя “Напрамак — сацыяльная дэмакратыя” на чале з Робертам Фіцам, які чацвёрты раз стаў прэм’ер-міністрам краіны (раней у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 годах). За палітыкам замацаваўся імідж прарасійскага папуліста.
Пасля прыходу да ўлады Фіцы Браціслава вярнула амбасадара ў Беларусь. Славакія і Венгрыя, урад якой раней узначальваў прарасійскі прэм’ер Віктар Орбан, з’яўляюцца адзінымі краінамі Еўрасаюза, прадстаўленымі ў Беларусі на ўзроўні амбасадараў. Астатнія дзяржавы ЕС пасля падзей 2020 года абмежавалі дыпламатычную прысутнасць да ўзроўню часовых павераных.
Сёлета 3 сакавіка Аляксандр Лукашэнка прызначыў амбасадарам Беларусі ў Славакіі Ігара Фісенку.
Беларусь закрыла амбасаду ў Браціславе ўвосені 2023 года. Апошнім амбасадарам быў Ігар Ляшчэня, які падаў у адстаўку ў жніўні 2020-га. Тады дыпламат, былы памочнік Лукашэнкі, выступіў у падтрымку беларусаў, якія выйшлі на мірныя пратэсты пасля выбараў прэзідэнта.
Андрэй Дапкюнас, амбасадар Беларусі ў Аўстрыі і пастаянны прадстаўнік краіны пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене, быў прызначаны амбасадарам у Славакіі па сумяшчальніцтве 21 кастрычніка 2024 года, уручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны 29 студзеня 2025 года. Прадстаўляў інтарэсы Мінска ў Браціславе да прызначэння Фісенкі.
Ціханоўская сустрэлася з прэм'ерам Славакіі Фіца — абмяркоўвалі супрацоўніцтва і падтрымку Украіны


- ЭканомікаУ васьмі банках новаўвядзенні ў працы з кліентаміМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваУ Беларусі амаль 4 тыс. аптэк, каля паловы — дзяржаўныяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю інвестыцыйнымі таварамі за восем месяцаў вырасла ў 1,8 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Бяспека, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Бяспека, Палітыка
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Бяспека, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць моладзі, імаверна, не ведае пра існаванне смяротнага пакарання ў Беларусі — прадстаўнік РАДАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаДля рэжыму Лукашэнкі смяротнае пакаранне ніколі не было пытаннем права, яно было прадметам палітычнага гандлю — юрыстМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаУ першыя гады незалежнасці Беларусі сфера выкарыстання смяротнага пакарання звужалася, але ўсё змянілася пасля 2020 года — ДэйкалаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+

